Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2009-09

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Менск — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласьці і Менскага раёну (аднак не ўваходзіць у іх склад). Плошча складае 305,47 км². Насельніцтва — 1,842 млн чалавек (2009).

Знаходзіцца на рацэ Сьвіслач пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Няміга, за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Вузел чыгунак на Берасьце, Вільню, Гомель, Маскву, аўтадарог на Воршу, Віцебск, Лагойск, Маладэчна, Ашмяны, Берасьце, Слуцак, Гомель, Магілёў і інш.

Зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, культурным і навуковым цэнтрам Беларусі. Належыць да ліку найстарэйшых местаў Эўропы. (артыкул цалкам...)