Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2019-09

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колішні шляхецкі сход, цяпер краязнаўчы музэй
Колішні шляхецкі сход, цяпер краязнаўчы музэй

Слуцак — места ў Беларусі, на рацэ Случы. Адміністрацыйны цэнтар Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 61 818 чалавек. Знаходзіцца за 105 км на поўдзень ад Менску. Вузел чыгунак на Асіпавічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Бабруйск, Івацэвічы, Салігорск.

Слуцак — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Колішняя рэзыдэнцыя князёў Алелькавічаў, якая за Радзівіламі стала цэнтрам вытворчасьці шаўковых паясоў, аднаго з сымбаляў беларусаў. У 1920 годзе ў ваколіцах Слуцку адбылося ўзброенае выступленьне ў абарону незалежнасьці Беларусі. Да нашага часу захаваліся барокавыя царква Сьвятога Міхала Арханёла і жылы корпус кляштару бэрнардынаў, клясыцыстычныя будынкі шляхецкага сходу, Трайчанскага манастыра і кальвінскай гімназіі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мескія ўмацаваньні з трыма мураванымі брамамі, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама царква Сьвятой Тройцы, касьцёл Сьвятога Антонія, кальвінскі збор і сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі. Апроч таго, у месьце знаходзілася вялікая колькасьць помнікаў традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
(артыкул цалкам…)