Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Кыргыстану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Кыргыста́ну — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе зь сябе 7 вобласьцяў і 2 месты рэспубліканскае значнасьці.

Узроўнямі (далей у пералічэньні гэтага абзацу — паводле зьмяншэньня) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Кыргыстану зьяўляюцца:

  • Вобласьці, месты рэспубліканскага значнасьці (7 і 2 адпаведна; статус рэспубліканскае значнасьці маюць Бішкек ды Ош).
    • раёны, месты абласное значнасьці, унутрымескія раёны (40, 13, 4 адпаведна; пры гэтым унутрымескія раёны існуюць толькі ў Бішкеку).
      • Айылныя аймакі[a], месты раённае значнасьці і пасёлкі мескага тыпу. Пры гэтым, у склад унутрымескіх раёнаў Бішкеку і местаў абласное значнасьці могуць уваходзіць сёлы й пасёлкі мескага тыпу, таксама сёлы могуць уваходзіць у склад местаў раённае значнасьці і пасёлкаў мескага тыпу.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад Кыргыстану ўваходзяць 7 вобласьцяў і 2 месты рэспубліканскае значнасьці.

Па развале СССР і абвяшчэньні незалежнасьці Кыргыстану адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны зазнаў шэраг істотных зьмяненьняў. Была перайменаваная значная колькасьць раёнаў, некалькі раёнаў былі скасаваныя, у 1999 року з трох раёнаў Оскае вобласьці была ўтвораная Баткенская вобласьць.

Назва Адміністрацыйны цэнтар Мапа
Баткенская Баткен
Бішкек
Джалал-Абадзкая Джалал-Абад
Ісык-Кульская Каракол
Нарынская Нарын
Оская Ош
Ош
Талаская Талас
Чуйская Бішкек

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]