Аляксандар Корвін-Гасеўскі
| Аляксандар Корвін-Гасеўскі | |
Аляксандар Гасеўскі. Невядомы мастак, XVII ст. |
|
Герб «Сьлепаўрон» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | каля 1575 |
| Памёр: | красавік 1639 |
| Род: | Корвін-Гасеўскія |
| Бацькі: | Ян Корвін-Гасеўскі |
| Жонка: | Эва з Пацаў |
| Дзеці: | Крыштап, Вінцэнт, Сузанна |
Аляксандар Корвін-Гасеўскі (каля 1575 — красавік 1639) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар (1610—1625) і пісар вялікі літоўскі (1615—1625), ваявода смаленскі (з 1625).
Трымаў Маркаўскае, Купіскае, Пуньскае і Вяліскае (з 1600) староствы.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Яна.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У 1599 і 1600 пасол у Маскву. У 1606 пасол да Дзьмітрыя Самазванца I, схоплены ў часе зрынаньня апошняга ў Маскве, вызвалены ў 1608.
Супольна з Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвенцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленску (1610). У 1611—1613 разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 1617—1618 удзельнічаў у другой выправе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 1621—1622 у вайне са швэдамі за Інфлянты. У 1630 атрымаў пасаду пісара польнага.
Заснаваў езуіцкія калегіюмы ў Смаленску і Віцебску, кляштар у Берасьці (у ім прыняла манаства ягоная дачка Ганна).
У шлюбе з Эвай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Насевіч В. Гасеўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 516.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аляксандар Корвін-Гасеўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў