Андрэй Дапкюнас
| Андрэй Дапкюнас | |
| Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый | |
|---|---|
| 2004 — люты 2011 | |
| 13 сьнежня 2011 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Сяргей Лінг |
| Наступнік: | --- |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 11 красавіка 1963 (50 гадоў) Менск |
| Нацыянальнасьць: | беларус |
| Жонка: | Вольга Дапкюнас (Ліхач) |
| Бацькі: | Вадзім Дапкюнас Жанна Дапкюнас |
Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас (нарадзіўся 11 красавіка 1963 году ў Менску) — беларускі дыплямат, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар[1].
У 1985 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў. У 1989—1990 гадох у якасьці асьпіранта-дасьледчыка навучаўся ў Лёнданскае школе эканомікі. Абараніў дысэртацыю «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі» у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце[2]. Кандыдат філязофскіх навук (1991).
На дыпляматычнай службе з 1992 году. Працаваў другім сакратаром у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у Нью-Ёрку (1992—1994) і на розных кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. На працягу амаль 10 гадоў (1995—2004) кіраваў амэрыканскім рэгіянальным падраздзяленьнем Міністэрства замежных справаў Беларусі.
З 2004 году па люты 2011 году быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў[3][4]. 13 сьнежня 2011 году зноў прызначаны кіраўніком беларускае дыпляматычнае місіі пры ААН у Нью-Ёрку[5].
У 2006 годзе працаваў старшынём Выканаўчай рады Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ)[6]. У 2008 годзе зьяўляўся намесьнікам старшыні Эканамічнай і Сацыяльнай Рады ААН (ЭКАСАС)[7]. Быў першым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь, які зьвярнуўся да Генэральнай Асамблеі ААН на беларускай мове[8].
Літаратура[рэдагаваць]
- Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі: Л.А. Андросік, В.Ф. Голубеў, К.А. Заброцкая, Г.Ф. Івуць, Л.Я. Кулажанка, В.А. Трыгубовіч, А.І. Фядута, В.А. Чуйко. - Вільня, 2007. - С.63.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Аб уручэнні Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН даверчых лістоў Генэральнаму сакратару ААН
- ^ Вытрымкі з аўтарэферату дысэртацыі
- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 421 ад 27 жніўня 2004 года “Аб прызначэньні А.В. Дапкюнаса Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў”
- ^ Указ Прэзыдэнта Республікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 48 «Аб вызваленьні ад пасады А.В.Дапкюнаса»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 583 «О назначении А.В.Дапкюнаса» (1/13149)
- ^ Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН абраны на пасаду старшыні Выканаўчай рады ЮНІСЭФ
- ^ Аб выбранні прадстаўніка Беларусі намесьнікам старшыні ЭКАСАС
- ^ Выступ прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у агульнай дыскусіі Генэральнай Асамблеі ААН, 29 верасьня 2008 года
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
|
|||||||||||