Андэрс Бэрынг Брэйвік
| Андэрс Бэрынг Брэйвік | |
| Anders Behring Breivik | |
| Імя пры нараджэньні | Андэрс Бэрынг Брэйвік |
|---|---|
| Род дзейнасьці | бізнэсмэн, тэрарыст |
| Дата нараджэньня | 13 лютага 1979 (34 гады) |
| Месца нараджэньня | Осьлё, Нарвэгія |
| Грамадзянства | Нарвэгія |
| Бацька | Эйнс Брэйвік |
| Маці | Вэнке Бэрынг |
| Дадаткова | вядомы як выканаўца Нападаў у Нарвэгіі 2011 году |
Андэрс Бэрынг Брэйвік (па-нарвэску: Anders Behring Breivik, нар. 13 лютага 1979) — нарвэскі грамадзянін і меркаваны ініцыятар выбуху ва ўрадавым квартале Осьлё і нападу на палітычны моладзевы летнік Нарвэскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 году, хоць дагэтуль невядома ці дзейнічаў ён адзін[1][2][3]. Паводле сьведчваньняў, 22 ліпеня 2011 году ён даехаў да моладзевага летніка на востраве Ўтоя і пераапрануты ў форму паліцэйскага адкрыў бязладную страляніну па ўдзельніках мерапрыемства. Колькасьць забітых у выніку напада склала 68 чалавек[4].
Яго таксама зьвязваюць з выбухам начыненай выбухоўкаю машыны, які меў месца ва ўрадавым квартале Осьлё за дзьве гадзіны да інцыдэнта на востраве. Ён быў арыштаваны адразу пасьля ўчыненага замаху на моладзевы лягер і цяпер знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам. У часе затрыманьня быў паранены[5]. Пасьля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[6]. Паводле Reuters і BBC намесьнік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсэн апісаў падазраванага як «хрысьціянскага фундамэнталіста»[7][8].
Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камэрцыйнай школе Осьлё і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансэрватыўным нацыяналістам[3][9]. Таксама ён зьяўляецца былым чальцом Партыі прагрэса Нарвэгіі (FrP) і ейнага моладзевага крыла FpU. Паводле дзейнага лідэра FpU Ова Ванэбо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненьне жорсткасьці сваіх поглядаў[10]. У шматлікіх сацыяльных мэдыя ён вызнаваў сабе паклоньнікам нарвэскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрляндзкага палітыка Герта Вільдэрса[11] і сацыяльна-лібэральнага філёзафа Джона Ст'юарта Міла[3][12]. У якасьці сваіх зацікаўленасьцяў ён пазначаў «бодзібілдынг, кансэрватыўную палітыку і масонства»[13]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Ст'юарта Міла: «Адзін чалавек зь верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы»[13], датаваны 17 ліпеня.
Паводле газэты VG раней ён ня меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэньня правілаў дарожнага руху[3]. Паводле той жа газэты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осьлё[3], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[14]. Выказваліся меркаваньні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцьця вялікай колькасьці штучных угнаеньняў і іншых хімічных рэактываў для стварэньня аміакавай салетры[3]. Паводле Reuters, у траўні фірме Брэйвіка было прададзена шэсьць тон угнаеньняў[15].
Кніга [рэдагаваць]
За колькі гадзінаў да нападу Брэйвік выклаў у сеціва[16] сваю ангельскамоўную[17] нявыдадзеную кнігу «Дэклярацыя незалежнасьці Эўропы 2083 году» (па-ангельску: 2083 - A European Declaration of Independence)[18] на 1500 старонак, якую пісаў папярэднія 9 год[19] і 12-хвілінны відэаролік, што сьцісла перадаваў яе зьмест[20]. Сярод задачаў нападаў былі распаўсюд і працягненьне ўвагі да напісанага[21].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene(нарв.). Tv2.no. Праверана 22 July 2011 г.
- ^ Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more.. Daily Mail (22 July 2011). Праверана 22 July 2011 г.
- ^ а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett(нарв.). Vg.no. Праверана 22 July 2011 г.
- ^ Нарвэская паліцыя ўдакладніла лік ахвяраў тэрактаў – 76 чалавек. Радыё Свабода (25 ліпеня 2011). Праверана 25 ліпеня 2011 г.
- ^ Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя(рас.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
- ^ J. David Goodman (23 July 2011) At Least 80 Are Dead in Norway Shooting The New York Times Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Norway police say 84 killed in Utoeya shooting Reuters Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Scores killed in Norway attack BBC Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark(нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Eivind Fondenes, Kathleen Buer (23 July 2011) Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet(нарв.). TV2 nyhetene.
- ^ Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq HLN.BE news Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark(нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011 г.
- ^ а б Нарвегія: 91 чалавек загінуў ад рук ультраправага экстрэміста. Наша Ніва (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
- ^ Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret(нарв.) Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (2009-05-18). Праверана 22 July 2011 г.
- ^ Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier. Reuters (23 July 2011). Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Ала Мачалава (25 ліпеня 2011) Мэта не апраўдае сродкаў Надзённае. Зьвязда. Праверана 25 верасьня 2011 г.
- ^ Андрэй Елісееў (25 ліпеня 2011) Нарвэскі тэрарыст хацеў зрабіць у цэнтры ЭЗ «новы Чарнобыль» Рэпартажы. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 25 верасьня 2011 г.
- ^ Лік ахвяраў тэрактаў у Нарвэгіі набліжаецца да сотні У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
- ^ Трагедыя ў Нарвэгіі ўскалыхнула ўвесь сьвет У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
- ^ Ананімы вырашылі перавесьці маніфэст нарвэскага тэрарыста на жарт У сьвеце. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
- ^ Алесь Чайчыц (25 ліпеня 2011) Нарвэскі тэрарыст толькі нашкодзіў каштоўнасьцям, за якія нібыта выступае. Наша Ніва. Праверана 25 верасьня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Андэрс Брэйвік Дэклярацыя незалежнасьці Эўропы 2083 году = па-ангельску: 2083 - A European Declaration of Independence. — PDF. — Лёндан: 2011. — 1518 с.
- Андэрс Брэйвік Дэклярацыя незалежнасьці Эўропы 2083 году = па-ангельску: 2083 - A European Declaration of Independence. — DOCX. — Лёндан: 2011. — 1516 с.
Андэрс Бэрынг Брэйвік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў