Антыпуцінская кааліцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Антыпуцінская кааліцыя — ваенна-палітычны зьвяз дзяржаваў, якія падтрымліваюць Украіну падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 лютага 2022 году Расейская Фэдэрацыя аб’явіла вайну Ўкраіне. У той жа дзень прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў перамовы з заходнімі лідэрамі й пачаў фармаваньне «антыпуцінскай кааліцыі». Першымі членамі кааліцыі былі ЗША, Вялікабрытанія, Эўрапэйская Рада, Польшча й Літва. Прэзыдэнт Украіны заклікаў сусьветных лідараў выкарыстоўваць усе магчымыя санкцыі супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, разгарнуць маштабную абарончую падтрымку й закрыць паветраную прастору над Украінай для аґрэсара.[1]

2 сакавіка 2022 году Генасамблея ААН падтрымала рэзалюцыю аб аґрэсыі супраць Украіны й заклікала Расейскую Фэдэрацыю вывесьці свае войскі. За рэзалюцыю прагаласавала 141 краіна-сябра ААН.[2] Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што вынікі галасаваньня сьведчаць аб стварэньні Антыпуцінскай кааліцыі й аб тым, што яна ўжо пачала дзейнічаць.[3]

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]