Арганізацыя сувязі Грэцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Арганізацыя сувязі Грэцыі»
грэц. Οργανισμός Τηλεπικοινωνιών Ελλάδος
Выява лягатыпу
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы Атэны: ΟΤΕ
Дэвіз Лепшы сьвет для ўсіх
Заснаваная 23 кастрычніка 1949 (74 гады таму)
Заснавальнікі Парлямэнт Грэцыі
Уласьнікі «Нямецкая сувязь» (53%), Адзіная ўстанова сацыяльнага страхаваньня(el) (7%)[1]
Краіна Грэцыя
Разьмяшчэньне вобласьць Атыка
Адрас Марусі, прасп. Кіфісіі, д. 99[2]
Ключавыя фігуры Міхаіл Чамаз (генэральны дырэктар)[3]
Галіна сувязь
Прадукцыя стацыянарны тэлефон[d]
Паслугі сотавая сувязь, стацыянарная тэлефанія, шыракапалоснае Сеціва і тэлебачаньне
Абарачэньне 3,973 млрд эўра (2023 год)
Апэрацыйны прыбытак 725 млн эўра (2023 год)
Чысты прыбытак 691 млн эўра (2023 год)[4]
Лік супрацоўнікаў 10 590 (2023 год)[5]
Матчына кампанія «Нямецкая сувязь»
Даччыныя кампаніі «Сотавая сувязь Румыніі»

«Арганізацыя сувязі Грэцыі» («АСГ») — прадпрыемства Грэцыі, заснаванае ў кастрычніку 1949 году на аснове «Грэцкага тэлефоннага прадпрыемства».

На 2024 год холдынг «АСГ» аказваў паслугі сотавай сувязі, стацыянарнай тэлефаніі, шыракапалоснага Сеціва і тэлебачаньня. Сярод іншага, прапаноўваў паслугі марской сувязі, у галіне нерухомасьці, электронных плацяжоў, анлайн-заказу дастаўкі ежы і лібчавага страхаваньня. На 2023 год налічваў 7,2 млн сотавых абанэнтаў, 2,7 млн абанэнтаў стацыянарнай тэлефаніі, 2,3 млн падпісчыкаў шыракапалоснага Сеціва, у тым ліку 1,3 млн праз оптавалакно, і 678 тыс. абанэнтаў тэлебачаньня. «Арганізацыя сувязі Грэцыі» была першым пастаўніком сотавай сувязі 5-га пакаленьня ў Грэцыі, пакрыцьцё якой дасягнула 90 % насельніцва. За мяжой мела даччыннае прадпрыемства «Сотавая сувязь Румыніі»[5], а таксама прадпрыемства воблачных сэрвэраў «Сусьветныя рашэньні КосмАСГ» у Бэльгіі. Даччынымі прадпрыемствамі ў Грэцыі былі: сотавы апэратар «КосмАСГ» на 7 млн абанэнтаў, кол-цэнтар «КосмАСГ э-вартасць» (Атэны) на 7000 супрацоўнікаў, «Страхаваньне АСГ» (Атэны), «Акадэмія АСГ», «Нерухомасьць АСГ», «Сельская поўнач АСГ» і «Сельскі поўдзень АСГ» для разбудовы шыракапалоснага Сеціва, «Спадарожнікава-марская сувязь АСГ» (Пірэй), гандлёвая пляцоўка «Нямеччына», «Тэлевытворчасьць КосмАСГ», «Тэхнічныя паслугі КосмАСГ» (Новая Ёнія) і «Плацяжы КосмАСГ»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Склад капіталу (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
  2. ^ АТ «АСГ» (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
  3. ^ Рада кіраўнікоў (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
  4. ^ Міхаіл Чамаз, Элка Блок, Хараламбос Мазаракіс. Гаспадарчая справаздача за 2023 год (старонка 178) (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
  5. ^ а б Холдынг «АСГ» (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
  6. ^ Дачынныя прадпрыемствы (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]