Брыт-поп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Брыт-поп
Стылістычнае паходжаньне альтэрнатыўны рок, інды-рок, мэдчэстэр, брытанскае нашэсьце
Паходжаньне Сьцяг Вялікабрытаніі раньнія 1990-я, Вялікабрытанія
Тыповыя інструмэнты вакал, гітара, бас-гітара, бубны, клявішы
Папулярнасьць Высокая зь сярэдзіны да канца 1990-х
Вытворныя формы Новая хваля новай хвалі, Ліён-поп

Брыт-поп (па-ангельску: Britpopжанр альтэрнатыўнага рока, адраджэньне дамінавалага гітарнага стылю поп-музыкі 60-х гадоў на музычнай сцэне Вялікабрытаніі ў 90-я. Брыт-поп зьявіўся як адказ на папулярны рух Грандж. Бацькамі брыт-попа лічацца такія музычныя гурты, як Blur, Oasis і Pulp, якія выпусьцілі свае культавыя альбомы («Parklife», «(What's the Story) Morning Glory?», «Different Class») у 19941995 гадох.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1960-я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 60-я гады заснавальнікамі брыт-попа лічацца The Kinks. Пасьля таго, як з-за рэзкай сацыяльнай афарбоўкі іх тэкстаў групе быў зачынены ўезд у Амэрыку, яны менш, чым іншыя групы брытанскага нашэсьця, датыкаліся з псыхадэліяй, і ў 1966 годзе выпусьцілі першы брытпоп-альбом «Face To Face». Эталонамі жанру сталі і наступныя дзьве працы музыкаў — «Something Else By The Kinks» і «The Kinks Are The Village Green Preservation Society». Мэлёдыка брыт-попа «The Kinks» была сумесьсю ангельскага біта ад раньніх The Beatles і музычных традыцый мюзік-хола.

1990-я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя вытокі брыт-попа ляжаць у пост-панку і інды-року (у прыватнасьці такія калектывы, як Stone Roses, Smiths, Charlatans), калі ўсякія валасатыя (і ня вельмі) хлопчыкі вырашылі, што сучаснай музыцы бракуе пачуцьця і пачалі арганізоўваць групы, якія гралі да непрыстойнасьці старамодную музыку ў духу хіповых 60-х. Прынята лічыць, што тэрмін «брыт-поп» упершыню спажыў журналіст і ўдзельнік панк-групы Goldblade Джон Роб у 1987 годзе. Так ён ахарактарызаваў музыку групы The Stone Roses. У 1997-м слова заслужыла месца ў Оксфардзкім слоўніку ангельскай мовы. Росквіт стылю прыйшоўся на 1994 год, калі Oasis і Blur выпусьцілі свае культавыя плястынкі Definitely Maybe і Parklife. Менавіта гэты год зьяўляецца пераломным у гісторыі рок-музыкі. Пасьля сьмерці лідэра Nirvana Курта Кабейна асноўная маса прыхільнікаў рока раскалоліся на тых, хто застаўся адданы амэрыканскай канцэпцыі, і на тых, хто стаў вітаць брытанскую хвалю. Панаваньне ў сьвеце рока ізноў перайшло да Вялікабрытаніі. Амэрыка пакінула за сабой права разьвіваць панк-рок, грандж, пост-грандж, ню-мэтал і г. д. Ужо ў трэцім тысячагодзьдзі брытпоп прызналі і тамака. Зьявіліся, напрыклад, The Killers і The Strokes - калектывы, на якія несумнеўна паўплывала брытанская "гітарная" хваля.