Бэці Пэйдж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бэці Пэйдж
Bettie Page.jpg
Дата нараджэньня 22 красавіка 1923
Месца нараджэньня Нэшвіл, ЗША
Дата сьмерці 11 сьнежня 2008 (85 гадоў)
Рост 166 см
Грудзі 90 см
Стан 58 см
Сьцёгны 91 см
Колер валасоў чорныя
Вочы блакітныя
Нацыянальнасьць Сьцяг ЗША ЗША
Афіцыйная старонка Бэці Пэйдж

Бэці Пэйдж (па-ангельску: Bettie Page; 22 красавіка 1923 года ў Нэшвіле, ЗША — 11 сьнежня 2008, Лос-Анджэлес, ЗША) — амэрыканская мадэль, якая атрымала вядомасьць у 1950-х г.г. за яе эратычныя фатаграфіі ў часопісах, для якіх яна здымалася у адным купальніку. Так сама, яна была адной з першых дзяўчынаў месяцу часопіса Playboy.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэці Мэй Пэйдж нарадзілася ў горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі, 22 красавіка 1923 году, і была другім дзіцем у сям’і. Бацькі разьвяліся, калі ёй было 10 гадоў. З раньніх гадоў Бэці прыйшлося клапаціцца аб сваіх сёстрах. Год яны змушаныя былі пражыць у дзіцячым доме, пакуль маці, Эдна Піртл, зарабляла грошы для ўтрыманьня сям’і.

Пасьпяховая вучаніца ў школе і каледжы, Пэйдж зьбіралася абраць прафэсію настаўніцы. Аднак ужо ўвосень 1940 году яна пачала займацца ў школе акторскага майстэрства, марачы стаць акторкай. У 1943 годзе быў зарэгістраваны шлюб Пэйдж зь яе сакурсьнікам Білі Нілам. Неўзабаве пасьля вельмі сьціплай цырымоніі шлюбу Білі быў закліканы ў войска для ўдзелу ў Другой сусьветнай вайне. У 1947 годзе шлюб быў скасаваны.

Пасьля разводу Пэйдж пераехала ў Нью-Ёрк і паспрабавала стаць акторкай. У гэты жа час яна зарабляла сабе на хлеб, працуючы сакратаркай. У 1950 годзе адбылася выпадковая сустрэча Бэці з Джэры Тодам — паліцыянтам, зацікаўленым у фатаграфіі. Ён дапамог ёй стварыць першае партфоліё ў стылі pin-up.

Вельмі хутка Пэйдж набыла папулярнасьць у жанры эратычнай фатаграфіі, у тым ліку пазіруючы аголенай. Яе здымкі публікавалі найвядомейшыя часопісы таго часу. У 19521957 гадах Бэці працавала ў якасьці мадэлі ў Нью-Ёрку, супрацоўнічаючы з рознымі фатографамі. У 1955 годзе зьявіліся яе першыя знакамітыя фатаграфіі ў Playboy. У гэтым жа годзе яна выйграла тытул «Міс Pin-up».

У 1958 годзе Пэйдж зацікавілася рэлігіяй, а ў 1959 годзе прыняла хрысьціянства. Яна актыўна працавала ў хрысьціянскіх арганізацыях і нават спрабавала стаць місіянэрам у Анголе, аднак царква ёй адмовіла, з-за таго, што ў гэты момант яна была двойчы разьведзена.

У 1958 годзе быў складзены яе другі шлюб, які быў разарваны ў 1963 годзе.

У 1960 годзе Бэці канчаткова вярнулася ў Нэшвіл. Тамака быў складзены кароткачасовы шлюб з першым мужам, Білі Нілам. У 1967 годзе новым мужам Бэці стаў Гару Леар, аднак і гэты зьвяз распаўся ў 1972 годзе.

У 1970-х гг. некалькі выданьняў выпусьцілі кнігі з фатаздымкамі Пэйдж 1950-х, і да яе асобы зноў узьнікла вялікая цікавасьць. У апошнія гады жыцьця Бэці Пэйдж карысталася паслугамі адвакатаў, каб атрымаць грошы, якія зарабляліся іншымі кампаніямі на праектах зьвязаных зь яе імем.

У 1979 годзе ў Бэці здарыўся нервовы зрыў. Ёй быў пастаўлены дыягназ шызафрэнія, пасьля чаго яна правяла 20 месяцаў у псыхіятрычнай лякарні штата. У наступным яна знаходзілася пад назіраньнем, а канчаткова была вызваленая з клінікі ў 1992 годзе.

6 сьнежня 2008 году Бэці Пэйдж была шпіталяваная з дыягназам сардэчны прыступ у клініку ў Лос-Анджэлесе, дзе неўзабаве запала ў кому. Апарат штучнага жыцьцезабесьпячэньня па рашэньні сваякоў быў адключаны 11 сьнежня 2008 году.

Аматары Бэці Пэйдж лічаць, што яе эратычныя здымкі сталі адным з асноўных фактараў, які спрыяў разьвіцьцю сэксуальнай рэвалюцыі ў Амэрыцы ў пачатку 1960-х гг. Заснавальнік часопіса Playboy Хью Хафнэр лічыць яе «культавай фігурай, якая спрыяла зьмяненьню адносінаў да сэкса, моды, усяго грамадзтва».

За сваю кар’еру Бэці зьнялася ў некалькіх фільмах. Ёй прыпісвалі эратычную сувязь з Мэрылін Манро. Аб яе жыцьці напісана некалькі біяграфічных кніг, а таксама зьнята два фільма — «Бэці Пэйдж: Цёмны анёл» (2004) і «Непрыстойная Бэці Пэйдж» (2005).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бэці Пэйджсховішча мультымэдыйных матэрыялаў