Вацлаў Чтвэртэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вацлаў Цафоўрэк
Václav Cafourek
No portrait cs.svg
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Вацлаў Чтвэртэк (чэс. Václav Čtvrtek)
Нарадзіўся 4 красавіка 1911
Прага,
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Аўстра-Вугоршчына
Памёр 6 лістапада 1976
Сьцяг Чэхіі Прага, Чэхаславаччына

Вацлаў Цафоўрэк, больш вядомы пад псэўданімам Вацлаў Чтвэртэк, які ў 1959 року афіцыйна зрабіў сваім імем (4 красавіка 1911, Прага, Аўстра-Вугоршчына6 лістапада 1976, Прага, Чэхаславаччына) — дзіцячы і моладзевы пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, раманаў і п’есаў пра сучасных дзяцей і калыханак. Кавалер Ордэну Ўсьмешкі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За часам Першай сусьветнай вайны сям’я зьехала з Прагі да ягонага дзеда ў Ічын. Пазьней Вацлаў Цафурэк скончыў гімназію ў Празе, скончыў курс у акадэміі бізнэсу і па жаданьні бацькі пачаў вывучаць права, аднак пасьля трох сэмэстраў кінуў. Пасьля стаў фінансавым дырэктарам у Хебе, а ў часе Другой сусьветнай вайны працаваў фінансавым дырэктарам у Празе.

Пасьля сканчэньня вайны пачаў супрацоўнічаць зь дзіцячымі часопісамі «Brouček», «Sedmihlásek», «Vlaštovička», пазьней з «Mateřídouška», «Ohníček», «Pionýr», «Pionýrské noviny» і з чэскім радыё, дзе стаў кіраўніком вяшчаньня для дзяцей і моладзі[1]. З 1960 року цалкам прысьвяціў сябе літаратурнай дзейнасьці. У 1975 року стаў ганаровым грамадзянінам Ічына, які часта ўзгадваў у сваіх творах.

Найбольшую вядомасьць атрымалі ягоныя казкі і апавяданьні, якія былі адаптаваныя для тэлебачаньня (па-чэску: Вечарнічак). У супрацы з Чэхаславацкім тэлебачаньнем зьявіліся мультсэрыялы, напрыклад «Pohádky z mechu a kapradí», «Maková panenka», «Rumcajs», «Víla Amálka» і іншыя.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ivan Adamovič, Ondřej Neff Čtvrtek, Václav // Slovník české literární fantastiky a science fiction. — Praha: R3, 1995. — С. 60. — ISBN 80-85364-57-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]