Гай Рычы
| Гай Рычы | |
| Guy Stuart Ritchie | |
| Імя пры нараджэньні | Гай Сьцюарт Рычы |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 10 верасьня 1968 |
| Месца нараджэньня | Хэтфілд, Гэртфардшыр, Ангельшчына |
| Грамадзянства | |
| Прафэсія | рэжысэр, прадусар, сцэнарыст |
| Кар’ера | 1995—дагэтуль |
| Напрамак | драма, экшн, камэдыя |
| Узнагароды | Горшы рэжысэр — Golden Raspberry Awards — (2002), Лепшы брытанскі рэжысэр — Empire Awards — (2000), Лепшы новы кінэматаграфіст — MTV Movie Awards — (1998) |
| IMDb | ID 0005363 |
| Сайт | Guy-Ritchie.net |
Гай Ры́чы (па-ангельску: Guy Ritchie; нарадзіўся 10 верасьня 1968, Хэтфілд, Хартфордшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — брытанскі кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар. Найбольш вядомыя працы — «Lock, Stock, and Two Smoking Barrels» ды «Snatch». Уладальнік прэміі «Залатая маліна» за найгоршую рэжысуру (2002), за фільм «Swept Away».
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
[рэдагаваць] Юнацтва
Нягледзячы на тое, што Рычы культывуе ў сабе вобраз простага хлопца з благога раёну, у рэальнасьці ўсё ня так. Бацька Гая — Джон Рытчы — пасьпяховы выканаўчы дырэктар рэклямнай кампаніі. А вялікую частку свайго юнацтва, пасьля таго як яго бацькі разьвяліся, праводзіў у маёнтку сямнаццатага стагодзьдзя свайго айчыма, сэра Майкла Літана.
Для Рычы, пакутуючага дысьлексіяй, знаходжаньне ў школе было проста невыносна. Ён прыклаў дужа намаганьняў, каб атрымаць сэртыфікат GCSE аб сярэдняй адукацыі. Пасьля прагляду фільма «Буч Кэсідзі ды Сандэнс Кід» Гай цьвёрда вырашыў для сябе, што яго будучыня зьвязана з вытворчасьцю фільмаў. Але ён не думае наведваць кінашколу, лічачы, што працы дыплямаваных спэцыялістаў сумныя і іх немагчыма глядзець.
[рэдагаваць] Пачатак кар’еры
Гай Рычы стаў адным з самых абмяркоўвальных рэжысэраў Вялікабрытаніі пасьля свайго дэбютнага фільма «Lock, Stock and Two Smoking Barrels» у 1998 годзе. Дзеяньне стыльнай крымінальнай камэдыі адбываецца ў Лёнданскам Іст-Эндзе, а сюжэт нагадвае адначасова фільмы Квэнціна Таранціны і ганконскія крымінальныя пастаноўкі Джона Ву.
[рэдагаваць] Асабістае жыцьцё
Муж Мадоны. Ёсьць сын Рока, які нарадзіўся 11 жніўня 2000 году, у Лос-Анджэласе, Каліфорнія, ЗША. «Чым больш часу я праводжу з Рока, тым больш мне хочацца стварыць фільм для дзяцей».
[рэдагаваць] Фільмаграфія
| Год | Назва |
|---|---|
| 1995 | The Hard Case |
| 1998 | Lock, Stock and Two Smoking Barrels |
| 2000 | Snatch |
| 2001 | The Hire: Star |
| 2002 | Swept Away |
| 2005 | Revolver |
| 2008 | Suspect |
| 2008 | RocknRolla |
| 2008 | Static |