Ганна Седакова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ганна Седакова
Anna Sedokova2.jpg
Дата нараджэньня 16 сьнежня 1982 (31 год)
Месца нараджэньня Кіеў
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Прафэсіі сьпявачка,
тэлевядучая
Жанр поп
Лэйбл Real Records

Ганна Ўладзімераўна Седакова, Анабэль (нарадзілася 16 сьнежня 1982, Кіеў) — украінская поп-сьпявачка, тэлевядучая. Былая салістка жаночага поп-гурту «ВИА Гра». Былая жонка футбаліста кіеўскага «Дынама» Валянціна Бялькевіча.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З самога раньняга дзяцінства Ганна займалася музыкай і танцамі. З адзнакай скончыла як музычную, так і агульнаадукацыйную школу. Танчыла ў народным ансамблі Ўкраіны. Скончыла Кіеўскі Нацыянальны Ўнівэрсытэт культуры і мастацтва па спэцыяльнасьці «Актор і вядучы тэлебачаньня». Пачынала кар’еру як вядучая ранішняга шоў «Уздым» на ўкраінскім «Новым канале» і праграм на музычным канале «O-TV».

У пачатку 2002 году Ганна трапіла ў папулярны жаночы гурт «ВИА Гра». Пры ёй гурт дасягнуў грандыёзнага посьпеху, іх склад зь Верай Брэжневай і Надзяй Граноўскай звалі «залатым» складам «ВИА Гры». Але ў траўні 2004 году Ганна пакінула гурт пасьля таго, як выйшла замуж за футбаліста Валянціна Бялькевіча, якому нарадзіла дачку Аліну. Аднак неўзабаве вырашыла вярнуцца на сцэну.

У красавіку 2006 году сьпявачка пад псэўданімам Анабэль выпусьціла кліп на песьню «Маё сэрца». Першае пасьля перапынку зьяўленьне Ганны на сцэне адбылося ў верасьні на фэсьце «Пяць Зорак» у Сочы. Па выніках Ганна стала ўладальнікам «Прыза глядацкіх сымпатый». У канцы году яна стала вядучай праграмы «Новыя песьні аб галоўным» на Першым Канале.

У канцы 2006 — пачатку 2007 Ганна падпісала кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй Real Records, выпусьціла кліп на песьню «Самая лучшая девочка» (па-беларуску: «Самая лепшая дзяўчынка»), зьявілася са сваімі песьнямі ў некалькіх перадачах на расейскіх і ўкраінскіх каналах. Быў анансаваны вынахад першага сольнага альбому. Але затым сьпявачка па невядомай прычыне вырашыла ўзяць паўзу.

У 2008 годзе сьпявачка стала адной зь вядучых у шоў «Кароль Рынга», прыняла ўдзел у шоў «Ледавіковы пэрыяд».

У верасьні 2008 году выпусьціла кліп на песьню «Привыкаю» (па-беларуску: «Абвыкаю»)

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе гурту «ВИА Гра»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

DVD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кліпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе гурту «ВИА Гра»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сольныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]