Глушэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Глушэньне (анг. radio jamming) — радыёабарона, радыёзаслон, радыёвайна, глушэньне радыё-сыгналаў. Па сутнасьці, гэта тое самае радыёвяшчаньне, толькі што замест звычайных тэкставых, музычных або нейкіх яшчэ праграмаў у эфір высылаецца спэцыяльны сыгнал, які ўтвараецца прыстасаваньнем пад назовам «генератор мешающего действия», што генэруе гул і трэск. Акрамя шуму ўжываюцца таксама галасы ("речеподобный сигнал") і нават музыка. Падрыхтаваны сыгнал перадаецца на той частаце, дзе працуе радыёстанцыя, якую трэба заглушыць.

У 1970-х у СССР глушыліся толькі самыя небясьпечныя ідэалягічныя ворагі – «Радыё Свабода» на розных мовах народаў СССР, а таксама расейскамоўныя праграмы «Голасу Ізраілю», «Радыё Пэкін», «Радыё Тырана». Глушылася таксама бальшыня праграмаў «Радыё Свабодная Эўропа», якое вяшчала на краіны сацыялістычнага лягеру. Рэзкая зьмена сытуацыі настала ў пасьля ўвядзеньня абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістан. Ад 1980 году Савецкі Саюз распачаў глушэньне расейскіх праграмаў трох гігантаў замежнага радыёвяшчаньня – радыёстанцыяў «Голас Амэрыкі», «Бі-Бі-Сі» і «Нямецкая Хваля». Глушэньне Радыё Свабода і іншых станцый было спыненае ў 1988 годзе.


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]