Гэрман Гэсэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэрман Гэсэ

Гэрман Гэсэ (па-нямецку: Hermann Hesse; 2 ліпеня 1877, Кальф (Вюртэмбэрг), Паўночны Шварцвальд — 9 жніўня 1962; псэўданімы: Эміль Сынклер, Гэрман Ляўшэр) — швайцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1946).

Зьмест

[рэдагаваць] Творчасьць

У пачатку свайго творчага шляху Г. Гэсэ пісаў і друкаваў нэарамантычныя вершы, апавяданьні. Сярод найбольш вядомых твораў — раманы «Пэтэр Камэнцынд» (Peter Camenzind, 1904), «Пад колам» (Unterm Rad, 1906), «Гертруда» (Gertrud, 1910), «Дэміян» (Demian, 1919), «Сідгартха» (Siddhartha, 19191922), «Стэпавы воўк» (Der Steppenwolf, 1927), «Нарцыс і Гольдмунд» (Narziss und Goldmund, 1930), «Падарожжа на Ўсход» (Die Morgenlandfahrt, 1932), раман-утопія «Гульня шкляных пэрлаў» (Das Glasperlenspiel, 1943) і інш.

Творы Г. Гэсэ атрымалі шырокую папулярнасьць у краінах Захаду, што было абумоўлена ня толькі высокімі мастацкімі якасьцямі, але і наяўнасьцю ў раманах, навэлях матываў усходняй філязофіі й рэлігіі, папулярных ідэяў З. Фройда, К. Г. Юнга, Ф. Ніцшэ. Для творчай манеры Г. Гэсэ характэрны інтэлектуалізм, пастаноўка фундамэнтальных філязофскіх праблемаў, сымбалічнасьць, дакладнасьць псыхалягічных характарыстык. Г. Гэсэ выступаў за актуалізацыю клясычнай культурнай спадчыны.

[рэдагаваць] Беларускія пераклады

Першы пераклад твора Гэсэ на беларускую мову адносіцца не пазьней як да 1923 г. Верш «У мгле» пераклаў Янка Купала.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Гесэ Герман // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Гэрман Гэсэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах