Томас Ман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Томас Ман

Паўль Томас Ман (ням. Paul Thomas Mann, 6 чэрвеня 1875 — 12 жніўня 1955) — нямецкі пісьменьнік, эсэіст, майстар эпічнага рамана, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за раман «Будэнброкі» (1929), брат Генрыха Мана, бацька Кляўса Мана і Эрыкі Ман. Уважаецца за аднаго з галоўных прадстаўнікоў інтэлектуальнай рэалістычнай прозы ХХ стагодзьдзя. Аўтар раманаў "Прызнаньні авантурыста Фэлікса Круля" (1922), "Чароўная гара" (1924), "Лота ў Ваймары" (1939), "Доктар Фаўстус" (1947), эпапеі "Іосіф і яго браты" (т. 1-4; 1933-1942), знакамітых апавяданьняў ("Трыстан", "Марыё і штукар", "Тоньё Крогер", "Сьмерць у Вэнэцыі"), эсэяў, крытычных твораў.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Доктар Фаўстус: жыццё нямецкага кампазітара Адрыяна Леверкюна, пра якое расказаў яго сябар: раман / Томас Ман; пераклад з нямецкай мовы і каментарыі В. Сёмухі; [прадмова А. Міхайлава]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 539 с — (Скарбы сусветнай літаратуры).
  • Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; Пер. з ням. В. С. Сёмухі, У. П. Чапегі; Маст. І. Г. Баранаў — Мн.: Юнацтва, 1996. — 320 с — (Школьная бібліятэка).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Томас Мансховішча мультымэдыйных матэрыялаў