Гізель
Гізель лац. Giziel / Hiziel | |
Giesel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Giso + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Кезела, Кізель, Кезіл, Кізіл |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гізель» |
Гізель, Кезела (Кізель, Кезіл, Кізіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Гезіла, Кізела або Кізіла, пазьней Гізэль або Кізэль (Gesila, Kisela, Kisila, Giesel, Kiesel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гіжбэрт, Гесмонт; германскія імёны Geske, Gisbert, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[3], германскага gaizá 'завостраны кій'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gizel, Gizla і Kesil[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kiezieło (1573 год)[6]; подъданые… Василемъ Еръкевичомъ Кизиломъ (16 чэрвеня 1582 году)[7]; мещане… Федоръ Гизель (26 верасьня 1614 году)[8]; Gizel (Giziel) Eustachius Theodori Wilnensis (1621 і 1633 гады)[9]; Gizel Alexander Theodori (1631 год)[9]; Gizielowa… Gizielewicz (1636 год)[10]; domek Bartłomieja Kizielewicza (1690 год)[11]; Kiziłow (1744 год)[12].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аляіз, Марта, Даніель, Станіслаў, Васіль, Элеанора, Ёсіф і Ганна Кезілы — жыхары вёскі Залесься (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1775 годзе[13]
Гізілевічы (Gizilewicz) гербу Пабог[14] — літоўскі шляхецкі род[15].
Гізялевічы (Gizelewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[16].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 32.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 649.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70, 140.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 250.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 36. — Вильна, 1912. С. 133.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 10. — Вильна, 1874. С. 233.
- ^ а б Pansevič V. Vilniaus miestiečių išsimokslinimas XVII—XVIII a. — Kaunas, 2017. P. 172.
- ^ Paknys M. Vilniaus miestas ir miestieèiai 1636 m.: namai, gyventojai, sveèiai. — Vilnius, 2006. P. 125, 128.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 49.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Поща инвентарь 1775 в Браславском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 кастрычніка 2018 г.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 58.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 140.