Мерула
Мерула лац. Mieruła | |
Merula | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mero + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мерла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мерула» |
Мерула (Мерла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Мерыла або Мерула, пазьней Мэрла (Merila, Merula, Merlo[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Marel[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: siolo Mineyszewskie… z Staniulem Mierulowiczem (27 ліпеня 1553 году)[5]; Merlo Jocewicz (1561 год)[6]; Юри Мерла (1563 год)[7]; Иванъ Мириленко (1649 год)[8]; Maciey Karol Merło Januszkiewisz (15 лютага 1718 году)[9]; Szczepan Józef Merlo (17 ліпеня 1733 году)[10]; Bernardus Merłło, pater conventus Holsanensis (31 сакавіка 1784 году)[11].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Юры Мерла — геранёнскі баярын, які ўпамінаецца ў 1563 годзе
Мерлы (Merło) і Мерлы-Янушэвічы (Merło-Januszewicz) гербу Страла — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага павету[12].
На 1904 год існавала сяло Мерліна ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[13].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Мерлішкі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 62.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1102.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 170.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 88.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 134.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 119.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 468.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 428.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 478.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 199.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 237.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 260.