Джавахарлал Нэру
| Джавахарлал Нэру | |
Нэру ў 1920 годзе |
|
| 15 жніўня 1947 — 27 траўня 1964 | |
| Папярэднік: | Гурзарылал Нанда |
| Наступнік: | Лал Бахадур Шастры |
| 15 жніўня 1947 — 27 траўня 1964 | |
| Папярэднік: | Гурзарылал Нанда |
| Наступнік: | Лал Бахадур Шастры |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 14 лістапада 1889, Алахабад, Брытанская Індыя |
| Памёр: | 27 траўня 1964, Нью-Дэлі, Індыя |
| Нацыянальнасьць: | індыец |
| Партыя: | Індыйскі нацыянальны кангрэс |
| Сужэнец: | Камала Нэру |
| Дзеці: | Індыра Гандзі |
| Бацька: | Матылал Нэру |
Джавахарлал Нэру (гіндзі: जवाहरलाल नेहरू, 14 лістапада 1889 — 27 траўня 1964) — індыйскі палітык, першы прэм’ер-міністар Індыі, адзін зь лідэраў нацыянальна-вызваленчай барацьбы за незалежнасьць Індыі. Прадстаўляў партыю Індыйскі нацыянальны кангрэс.
Нэру атрымаў выдатную адукацыю ў Вялікабрытаніі ў школе Хароў, юрыдычны факультэт Кембрыдзкага ўнівэрсытэту й вярнуўся ў Індыю перад Першай сусьветнай вайной. Ён працаваў адвакатам, але хутка прыняў удзел у барацьбе індыйскага народа за незалежнасьць. Пасьля знаёмства з Махатмам Гандзі Нэру спалучыў ідэалёгію сат’яграхі з эўрапейскімі левымі поглядамі й стаў адным з кіраўнікоў левага крыла ІНК.
15 жніўня 1947 году была абвешчана незалежнасьць Індыі. У 1950 годзе ў Індыі была прынята канстытуцыя. На пасадзе прэм’ер-міністра Нэру трымаў курс на замірэньне ўсіх народаў і канфэсіяў Індыі, а таксама праводзіў некаторыя сацыялістычныя пераўтварэньні ў інтарэсах бедных і наладжваў добрыя адносіны з СССР. Памёр ён 27 траўня 1964 году.
Ягоная дачка Індыра Гандзі таксама была буйным палітыкам і доўгатэрміновым прэм’ерам Індыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Джавахарлал Нэру — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў