Драм-н-бас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Драм-н-бас
Стылістычнае паходжаньне дарк-кор, джангл
Паходжаньне Лёндан, Вялікабрытанія, сярэдзіна 1990-х
Тыповыя інструмэнты сынтэзатар, драм-машына, музычнае праграмнае забесьпячэньне, музычная клявіятура, сэмплер, ноўтбук
Вытворныя формы даркстэп/гардстэп
драмфанк
джамп-ап, клоўнстэп, ўобл
Роднасныя жанры
атмасфэрны днб, тэхмасфэрык
гіпстэп
рагастэп
джазстэп
ціхі фанк
нэўрафанк
транс-стэп

Драм-н-бас (па-ангельску: Drum and bass, Drum'n'bass, Drum&Bass, dnb, d&b і іншыя варыяцыі) — агульная назва, што аб’ядноўвае некалькі музычных напрамкаў электроннае музыкі (электроннае танцавальнае музыкі) са зламаным бітам і колькасьцю грукаў за мінуту ў межах 160—180.

Гучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш распаўсюджанымі рытмамі ў музыцы драм-н-бас зьяўляюцца наступныя.

Першая схема:

Басовы бубен (Kick): X X X X
Рабочы бубен (Snare): X X

Другая схема:

Басовы бубен (Kick): X X X X
Рабочы бубен (Snare): X X

Трэйцяя схема

Басовы бубен (Kick): X X X X X X X X X
Рабочы бубен (Snare): X X X X

Чацьвертая схема:

Басовы бубен (Kick): X X X X X X X X
Рабочы бубен (Snare): X X X

Яны Выкарыстоўваюцца ў большасьці тэмаў. Да асноўнага рытму звычайна дадаюцца талеркі (Hi-hats), цымбалы (Crash drums), а таксама іншыя бубны, што граюць на заднім пляне (Percussion). Апошнія ствараюць у слухача адчуваньне складанасьці і разнастайнасьці рытмаў. Прысутнічае басовая лінія, што можа быць як асноўнай мэлёдыяй, так і сродкам пацяжэньня басовых бубнаў.

Разнавіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Даркстэп (Darkstep) — мэлёдыя складаецца з басу і шуму, гучнасьць шуму можа рэзка ці плыўна зьмяняцца. Даволі гучны рытм. Часта выкарыстоўваюцца сэмплы розных бубнаў (часьцей за ўсё гэта amen break, tramen break, firefight break) у межах аднае тэмы; гэта, а таксама зьмена гучнасьці рытмаў падчас гучаньня дадаюць рытму разнастайнасьць.
  • Гардстэп (Hardstep) — ня мае істотных адрозьненьняў ад даркстэпу.
  • Атмасфэрны днб (Intelligent dnb, IDB, Atmospheric dnb) — сумесь басовых лініяў і рытмаў драм-н-басу з мэлёдыямі другой хвалі эмбіенту.
    • Тэхмасфэрык (Techmospheric) — больш танцавальная форма разумнага днб — паскораны рытм, мэлёдыі зацыкленыя.
  • Гіпстэп (Hipstep) — гіп-гоп сьпевы, пакладзеныя на рытмавую лінію драм-н-басу.
  • Рагастэп (Raggastep) — рага-сьпевы, пакладзеныя на рытмавую лінію драм-н-басу.
  • Джазстэп (Jazzstep, Jazz And Bass) — сумесь джазу з драм-н-басам. Для джазстэпу характэрныя ціхія бубны й басы, і ціхая мэлёдыя (напрыклад, сола саксафону). Часта ў тэме ёсьць жаночы сьпеў.
  • Драмфанк (Drumfunk, Drumcuts, Edits) — напрамак, меней за ўсіх падобны да драм-н-басу. Асноўная ўвага ў тэме надаецца рытму, які робіцца з хаатычна сабраных шматкоў брэйкбіт-сэмплаў, а потым пракручваецца шмат разоў запар. Мэлёдыя — шум, або нягучныя мэлёдыі другой хвалі эмбіенту.
  • Джамп-ап (Jump-Up) — вельмі просты па будове разнавід драм-н-басу. Складаецца зь першае ці другое рытмавае схемы, аднаго ці двух гіп-гоп сэмплаў на адную дарожку, і аднастайнай басовай лініі.
    • Клоўнстэп (Clownstep)
    • Ўобл (Wobble) — з джамп-апу вылучаецца сваімі гучнымі басовымі лініямі.
  • Ціхі фанк (Liquid Funk, Discostep) — спалучэньне мэлёдыяў дыска-музыкі і нягучнага рытму, звычайна першае схемы.
  • Нэўрафанк (Neurofunk, Futurestep, Acidstep) — драм-н-бас з "футурыстычным", на пункт позірку прыхільнікаў гучаньнем. "Футурыстычнасьць" дасягаецца выкарыстаньнем кіслотных гукаў міды-сынтызатару Roland TB-303.
  • Тэхстэп (Techstep) — спалучэньне мэледыяў тэхна зь першай схемай рытмавае лініі. Звычайна без пэркусіі.
  • Транс-стэп (Trancestep, Electrostep, Trance And Bass) — сінтэтычныя мэлёдыі прагрэсіў-трансу з басовай лініяй і рытмам драм-н-басу.
  • Cамбэйс (Sambass) - музыка лаціна з рытмамі драм-н-басу.

Выканаўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія прадусары й выканаўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдавецтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Драм-н-бассховішча мультымэдыйных матэрыялаў