Дыега Гарсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 7°19′ пд. ш. 72°25′ у. д. / 7.317° пд. ш. 72.417° у. д. / -7.317; 72.417

Сьцяг Дыега Гарсія
Атол Дыега Гарсія

Дыега Гарсія — найбуйнейшы востраў-атол архіпэлягу Чагас у Індыйскім акіяне, зьмешчанага ў 1600 км паўднёвей Індастану і 500 км паўднёвей Мальдываў.

Выспа плошчай каля 27 км² уяўляе сабой лагуну, акружаную вузкай паласой надводных каралавых рыфаў. Дыега Гарсія мае даўжыню каля 60 км, максымальная вышыня — каля 7 мэтраў над узроўнем мора.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выспу адкрыў знакаміты мараплавец Васка да Гама ў пачатку XVI стагодзьдзя. Як і ўвесь архіпэляг Чагас, належала Францыі, а пазьней — Вялікабрытаніі. Карэнныя жыхары выспы ілоі ў 19601970-х гадах былі выселеныя з выспы, а з 1973 году на высьпе дзейнічае буйная амэрыканская ваенная база. У 2000 годзе Высокі Суд Ангельшчыны пацьвердзіў, што высяленьне было незаконным і што жыхары выспы маюць права вярнуцца туды. Практычна адразу Вялікабрытанія апавясьціла, што гэта будзе немагчыма па чыньніках наяўнасьці дамовы з ЗША. У 2004 годзе выдало два ўказы, якія забараняюць жыхарам атола калі-небудзь вярнуцца дадому.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат Дыега Гарсія вільготны, гарачы і ветраны. Тэмпэратура днём звычайна перавышае 30-градусную адзнаку. У год у сярэднім на высьпе выпадае каля 2600 мм ападкаў.

На выспе расьце какосавая пальма.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дыега Гарсіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў