Жан-Філіп Рамо
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жан-Філіп Рамо (фр. Jean-Philippe Rameau; 25 верасьня 1683, Дыжон — 12 верасьня 1764, Парыж) — францускі кампазытар і тэарэтык музыкі эпохі барока.
Біяграфія [рэдагаваць]
Сын арганіста, ведаў ноты раней, чым навучыўся чытаць. Вучыўся ў езуіцкай школе. У 18 гадоў быў адпраўлены бацькам у Італію удасканальваць музычную адукацыю ў Міляне. Пасьля вяртаньня выступаў скрыпачом у аркестры Манпэлье, служыў арганістам у Дыжоне, Клермон-Фэране, Ліёне. З 1722 пасяліўся ў Парыжы. Пісаў для парыскіх тэатраў, складаў духоўную і сьвецкую музыку, з 1745 стаў прыдворным кампазытарам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Жан-Філіп Рамо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў