Залежнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Залежнасьць — працяглае ўжываньне настроязьмяняльных(en) зацягвальных рэчываў і паводзінаў насуперак шкодным наступствам[1]. Чыньнікі: генэтычныя, біялягічныя ці фармакалягічныя і сацыяльныя. Залежнасьць у мэдычным сэнсе вызначаецца як вострая патрэба ў выкарыстаньні звычных стымулаў, якая суправаджаецца ростам талерантнасьці і выяўленымі фізыялягічнымі і псыхалягічнымі сымптомамі[2]. У спадчыну дзецям перадаецца бацькоўская схільнасьць да залежнасьці. Сама залежнасьць перадаецца дзіцяці ў выпадку нараджэньня ад маці, хворай на гераінавую наркаманію[3].

Дзеяньні, якія ажыцьцяўляюцца праз залежнасць чалавека ад таго ці іншага рэчыва, якое ён прымае, у асноўным зьяўляюцца шкоднымі для арганізма чалавека. Яны перашкаджаюць чалавеку разьвівацца як разумова, гэтак і фізычна. Сярод гэтых звычак вылучаюць некалькі найшкаднейшых — наркаманія, алькагалізм, таксыкаманія і тытунекурэньне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дэніэл Ангр, Кэці Бэцінардзі-Ангр. Захворваньне залежнасьцю: крыніцы, лячэньне і ачуньваньне (анг.) = The Disease of Addiction: Origins, Treatment, and Recovery // Хвароба-за-месяц : часопіс. — Кастрычнік 2008. — Т. 54. — № 10. — С. 696-721. — ISSN 0011-5029.
  2. ^ В. Д. Менделевич «Психология зависимой личности». — Казань, 2004. — 240 с.
  3. ^ Вольга Кулінковіч. Як засьцерагчы падлетка ад алкаголю і наркотыкаў // Зьвязда : газэта. — 12 траўня 2011. — № 86 (26950). — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Залежнасьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў