Залесьсе (Мядзельскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Залесьсе
трансьліт. Zalieśsie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Крывіцкі
Насельніцтва: 13 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222376
СААТА: 6240857017
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°47′38.00″ пн. ш. 27°19′14.02″ у. д. / 54.7938889° пн. ш. 27.3205611° у. д. / 54.7938889; 27.3205611Каардынаты: 54°47′38.00″ пн. ш. 27°19′14.02″ у. д. / 54.7938889° пн. ш. 27.3205611° у. д. / 54.7938889; 27.3205611
Залесьсе на мапе Беларусі ±
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе

Зале́сьсе[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 110 жыхароў.

У 1921 годзе ў Крывіцкай гміне Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва, 21 двор, 126 жыхароў.

У 1931 годзе ў Крывіцкай гміне Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва, 21 двор, 123 жыхары[2].

З 12.10.1940 году ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей[3]. З 27.03.1959 году ў Пузырскім сельсавеце[4], з 20.01.1960 году ў Менскай вобласьці, з 25.12.1962 году ў Мядзельскім раёне.

У 1950 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя «Герой працы». З 1975 году вёска ў складзе калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1960 год — 110 жыхароў
  • 1997 год — 17 двароў, 31 жыхар
  • 2009 год — 13 чалавек[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Шаблён:Cytuj
  3. ^ Пастанова выканкаму Маладэчанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. ^ Пастанова выканкаму Маладэчанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  5. ^ Пастаноыва Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
  6. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]