Камасінская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Камасінская мова
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Сыбір (поўнач Саянаў)
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя

Уральскія мовы

Афіцыйны статус
Код мовы
ISO 639-2(T) xas,
zkb

Камасінская мовасамадыйская мова ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўлялі камасінцы. За сёньняшнім часам зьяўляецца мёртвай мовай.

Была распаўсюджаная ў рэгіёне паўночнае часткі Саянаў; дыялект камасінскае мовы, на якім размаўлялі кайбалы, утвараў асобны анкляў на поўдзень ад асноўнага абшару камасінцаў. Носьбіты гэтага дыялекту жылі ў басэйнах рэк Абакан, Амыл, Кандат, Кебеж, Туба, Оя, Шадат (паўднёвы захад Краснаярскага краю Расеі).

Кароткі нарыс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камасінская мова падзялялася на два дыялекты: камасінскі ды кайбальскі. Мова ўваходзіла ў склад паўднёвае падгрупы самадыйскае групы ўральскае моўнае сям'і.

Найбольш значныя матэрыялы па мове, у тым ліку і фальклёрныя тэксты, сабраў у пачатку ХХ ст. фінскі лінгвіст Кай Донэр. Таксама мову дасьледавалі А. Тугарынаў, фінскі філёляг і дасьледнік уральскіх моваў Матыяс Кастрэн. У 1963 годзе экспэдыцыяй Уральскага ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам Аляксандра Матвеева ў вёсцы Аблакава былі знойдзеныя людзі пажылога ўзросту, якія яшчэ памяталі мову. У 1960-70 гадох зь імі працаваў эстонскі лінгвіст Ага Кюнап. Апошні носьбіт камасінскае мовы — Клаўдзія Плотнікава — памёрла ў 1989 року ва ўзросьце 94 гадоў.

Лінгвісты здолелі запісаць блізу 1500 словаў камасінскае мовы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Donner K. Samojedische Wörterverzeichnisse. Helsinki, 1932.
  • Donner K. Kamassisches Wörterbuch. Helsinki, 1944.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Britannica, 1984 Edition, Vol. 18, p. 1025
  • Wixman, Ronald. The Peoples of the USSR. p. 109