Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Воўпа)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Краіна Беларусь
Вёска Воўпа
Каардынаты 53°22′13″ пн. ш. 24°21′25″ у. д. / 53.37028° пн. ш. 24.35694° у. д. / 53.37028; 24.35694Каардынаты: 53°22′13″ пн. ш. 24°21′25″ у. д. / 53.37028° пн. ш. 24.35694° у. д. / 53.37028; 24.35694
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воўпе. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, каля могілак[a]. Дзейнічае. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымска-каталіцкая парафія ў Воўпе ўтварылася ў 1474 годзе. У 1477 годзе ўладальнік маёнтку ваявода віленскі Алехна Судзімонтавіч разам з жонкай Ядвігай фундавалі тут першы драўляны касьцёл, кансэкраваны 27 красавіка таго ж году віленскім біскупам Янам Ласовічам. У 1526 годзе Павал Гальшанскі фундаваў у касьцёле алтар Сьвятой Ганны.

У 1618 годзе з фундацыі віленскага біскупа Яўстаха Валовіча на месцы старога касьцёла збудавалі новы драўляны. У 1630-х гадох гэты касьцёл згарэў, яго адбудавалі каля 1640 году з фундацыі князя Казімера Льва Сапегі і яго жонкі Тэадоры Крыстыны. У 1679 годзе віленскі біскуп-суфраган Мікалай Слупскі кансэкраваў адбудаваны касьцёл.

У 1773 годзе з фундацыі Юзэфа Казімера Касакоўскага замест старога струхнелага збудавалі новы драўляны касьцёл, кансэкраваны 10 сакавіка 1776 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Воўпа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1858 годзе каля касьцёла збудавалі новую драўляную вежу-званіцу. У 1890 годзе ў касьцёле зрабілі новы амбон.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам касьцёл працягваў дзейнічаць.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі позьняга барока. Гэта падоўжаны прастакутны ў пляне зруб, з бакоў якога далучаюцца 5-гранныя крылы трансэпта. У канцы алтарнай часткі нэфу (з паўночнага захаду) вылучаюцца перагародкамі тры закрысьціі. Галоўны фасад мае тры часткі: цэнтральная ў выглядзе неглыбокага рызаліту завяршаецца атыкам і трыкутным франтонам, бакавыя ўтвараюцца дзьвюма 2-яруснымі вежамі зь нізкімі шатровымі дахамі і фігурнымі шпілямі над імі. Нэф накрываецца ламаным гонтавым дахам зь вежачкай над алтарнай апсыдай, бакавыя прыбудовы — вальмавымі. Гарызантальна ашаляваныя сьцены падзяляюцца высокімі прастакутнымі і лучковымі аконнымі праёмамі, умацоўваюцца вэртыкальнымі брусамі-лапаткамі. З бакоў прастакутнага ўваходнага праёму на высокіх бутавых пастамэнтах стаяць дзьве скульптуры анёлаў.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай бэлькавай стольлю, аформленай філёнгамі ў выглядзе несапраўдных кесонаў. Аркавымі праёмамі з нэфам злучаюцца бакавыя прыбудовы. Вылучаецца драўляны разьбяны галоўны алтар — помнік манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва першай паловы XVII ст., які спалучаў рысы маньерызму і раньняга барока. У інтэр’еры захоўваюцца абразы «Зьвеставаньне» (сярэдзіна XVII ст.), «Маці Божая Чанстахоўская» (XVII ст.), «Маці Божая зь дзіцем і сьвятымі Дамінікам і Кацярынай Сіенскай» (XVIII ст.), «Стыгматызацыя Сьвятога Францішка» (1888 год)[1].

Касьцельны пляц атачаецца невысокай бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначаецца брамай у выглядзе чатырох грувасткіх цагляных атынкаваных слупоў. Направа ад касьцёла стаіць асобная 2-ярусная вежа-званіца.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Міра

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 70.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000093