Крымскія горы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Крымскія горы каля Алушты
Крымскія горы (па-крымску: Qırım dağları; па-ўкраінску: Кримські гори) — горная сыстэма на поўдні Крымскага паўвострава (Украіна). Працягваецца на 180 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, ад мысу Фіялэнт ля Севастопаля да мысу Ільлі каля Фэадосіі. Шырыня горнае паласы да 60 км. У рэльефе выразна выдзяляюцца тры амаль паралельныя пасмы з крутымі паўднёвымі ды палогімі паўночнымі схіламі: Галоўнае, Ўнутранае ды Зьнешняе. Пераважаюць вышыні 700—1200 м, максымальная — 1545 м (г. Раман-Кош). Адна з найвышэйшых вяршыняў Крымскіх гораў — Ай-Пэтры.
Крымскія горы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў