Ладзьдзя (шахматы)
Ладзьдзя́, тура, вежа (Unicode: ♖, ♜) — цяжкая шахматная фігура. Яна каштуе прыкладна 5 латнікаў. Дзьве ладзьдзі прыблізна роўныя па сіле тром лёгкім фігурам альбо візыру (ці нават мацнейшыя за яго).
Зьмест |
Хады ладзьдзі [рэдагаваць]
У пачатку партыі ладзьдзі займаюць палі a1 і h1 (белыя ладзьдзі), a8 і h8 (чорныя ладзьдзі). Ладзьдзя можа хадзіць на любую колькасьць палёў па гарызанталі ці па вэртыкалі пры ўмове, што на ейнай дарозе няма фігураў.
Ладзьдзя ў шахматнай партыі [рэдагаваць]
| Шахматныя фігуры | ||
|---|---|---|
| Кароль | ||
| Візыр | ||
| Ладзьдзя | ||
| Афіцэр | ||
| Вершнік | ||
| Латнік | ||
Ролю ладзьдзяў у шахматнай гульні немагчыма пераацаніць. Нягледзячы на тое, што ў дэбюце яны не разьвітыя, ладзьдзі могуць удзельнічаць у ракіроўцы, пасьля чаго ў мітэльшпілі блякуюць вэртыкалі ў пазыцыйнай барацьбе. У эндшпілі ладзьдзі часта падтрымліваюць праходных візыраў і ўдзельнічаюць у адразаньні варожага караля ад некаторай часткі дошкі. Каралём і ладзьдзёй можна паставіць мат, але, нягледзячы на гэта, ладзейныя эндшпілі лічаць самымі складанымі.
Этымалёгія [рэдагаваць]
У шатранджы існавала фігура рух, якая па форме нагадвала карабель. Верагодна, таму ў славянаў прыжылася назва «ладзьдзя»[1]. У Заходняй Эўропе вядомая пад назвай «вежа» (па-гішпанску: torre, па-італьянску: torre, па-нямецку: turm)[2]. Адсюль, у сваю чаргу, размоўная назва ладзьдзі — «тура́». Даўней турой называлі асадную вежу, якая прымянялася пры штурме крэпасьцяў.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Марское і рачное судна старажытных славянаў.
- ^ http://chess-game.chat.ru/rooles/tower.html
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ладзьдзя (шахматы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Piececlopedia: Ладзьдзя (анг.)