Лядцо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лядцо
трансьліт. Liadco
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Навасёлкаўскі
Насельніцтва: 140 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222847
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′7″ пн. ш. 28°5′58″ у. д. / 53.53528° пн. ш. 28.09944° у. д. / 53.53528; 28.09944Каардынаты: 53°32′7″ пн. ш. 28°5′58″ у. д. / 53.53528° пн. ш. 28.09944° у. д. / 53.53528; 28.09944
Лядцо на мапе Беларусі ±
Лядцо
Лядцо
Лядцо
Лядцо
Лядцо
Лядцо

Лядцо́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19 ст. — пачатку 20 стагодзьдзя ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

Адносілася да Навасёлкаўскага праваслаўнай парафіі.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1929 годзе створаны калгас «Новае Лядцо». У 1933 годзе працавалі сталярная майстэрня, кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1816 год — 28 гаспадарак, 160 жыхароў
  • 1926 год — 90 двароў, 410 жыхароў
  • 2002 год — 72 двары, 155 жыхароў
  • 2009 год — 140 чалавек[2]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ганна Язубчык (1904—1975) — беларуская навукоўка ў галіне сельскай мікрабіялёгіі.
  • Аляксей Язубчык (1909-?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі