Марка Цэпэнкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марка Цэпэнкаў

Марка Костаў Цэпэнкаў (па-македонску і па-баўгарску Марко Костов Цепенков) (1829, Прылеп - 1920, Сафія) — баўгарскі фальклярыст, найвыбітнейшы зьбіральнік македонскай вуснай народнай творчасьці. Нарадзіўся ў Прылепе ў вельмі беднай сям'і. Празь нястачу ня змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У 1856 годзе пад уплывам дзейнасьці Дзімітра Міладзінава пачаў зьбіраць вусную народную творчасьць. Сярод усіх фальклярыстаў Марка Цэпэнкаў мае найдаўжэйшую зьбіральніцкую практыку -- больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасьці зьяўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фальклярыстаў. Сабраў больш за 5500 прыказак і прымавак, 150 песьняў, 100 загадак, больш за 200 тлумачэньняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпэнкаў зьбіраў у ваколіцах Прылепу, а таксама Біталы, Скоп'я, Штыпу, Вэлесу і Дэбару. Запісы публікаваў у "Зборніку народнай творчасьці, навукі і літаратуры" ў Сафіі.

Акрамя зьбіраньня фальклёру пісаў стылізаваныя пад фальклёрную паэзію вершы.

Памёр Марка Цэпэнкаў у нястачы, самотны і забыты 29 сьнежня 1920 у Сафіі, дзе і быў пахаваны.