Мюлюз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мюлюз
Mulhouse
Мюлюз
Blason Mulhouse.svg Drapeaumulhouse.png
Герб Мюлюзу Сьцяг Мюлюзу
Дэпартамэнт: Райн Верхні
Рэгіён: Эльзас
Плошча: 22,18 км²
Насельніцтва: 111 156 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 68100, 68200
Геаграфічныя каардынаты: 47°44′58″ пн. ш. 7°20′24″ у. д. / 47.74944° пн. ш. 7.34° у. д. / 47.74944; 7.34Каардынаты: 47°44′58″ пн. ш. 7°20′24″ у. д. / 47.74944° пн. ш. 7.34° у. д. / 47.74944; 7.34
Мюлюз на мапе Францыі
Мюлюз
Мюлюз
Мюлюз
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.ville-mulhouse.fr/

Мюлюз (па-француску: Mulhouse, па-нямецку: MülhausenМюльгаўзэн) — горад у Францыі, найбуйнейшы горад дэпартамэнта Верхні Райн і другі па значнасьці горад рэгіёна Эльзас. Насельніцтва гораду складае 111 156 чалавек, паводле дадзеных на 2007 год.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад месьціцца на ўсходзе краіны, амаль на мяжы з Швайцарыяй і Нямеччынай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле легенды горад быў заснаваны ў 58 годзе да н. э., але першыя пісьмовыя згадкі пра Мюлюз датуюцца XII стагодзьдзем. Горад быў часткай паўднёвага эльзаскага графства Зундгаў у складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. З 1354 па 1515 гады Мюлюз быў часткай Дэкаполю, аб'яднаньня дзесяці вольных імпэрскіх гарадоў у Эльзасе. Горад далучыўся да Швайцарскай Канфэдэрацыі ў 1515 годзе, таму, калі ў 1648 годзе паводле Вэстфальскага пагадненьня ў Зундгаў быў далучаны да Францыі, горад застаўся анклявам у складзе Швайцарыі. Аднак паводле галасаваньня грамадзянаў горада 4 студзеня 1798 году горад стаў часткай Францыі.

Пасьля перамогі Прусіі ў Франка-прускай вайне Мюлюз быў далучаны да Нямецкай імпэрыі, як частка тэрыторыі Эльзас-Лятарынгія, якая праіснавала з 1870 па 1918 гады. Горад быў на некаторы час заняты францускімі войскамі 8 жніўня 1914 году ў пачатку Першай сусьветнай вайны, але яны былі вымушаныя адступіць праз два дні пасьля бітвы пры Мюлюзе.

Разьвіцьцё горада базавала ў асноўным спачатку на пашырэньні тэкстыльнай прамысловасьці, а затым на хімічнай прамысловасьці й машанабудаваньні, пачынаючы зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Мюлюз доўгі час называлі францускім Манчэстэрам.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мюлюзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў