Анкляў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
C — анкляў краіны А, які аточаны ейнай тэрыторыяй. Ён жа — экскляў краіны B.

Анкля́ў (па-француску: enclave — ад лац. inclavare — замыкаць на ключ) — тэрыторыя або частка тэрыторыі краіны, аточаная з усіх бакоў тэрыторыяй іншае дзяржавы.

Прыклады дзяржаваў-анкляваў: Ватыкан ды Сан-Марына ў Італіі, Лесота ў ПАР.

Калі анкляў мае выхад да мора, тады яго называюць напаўанклявам. Напрыклад, Манака, Партугалія, Брунэй, Сэктар Газа (Палестына), Калінінградзкая вобласьць.

Экскляў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

C — экскляў краіны B, які атачаны тэрыторыяй краінаў А ды D

Прыватным выпадкам анкляву зьяўляецца экскляў (ад лац. ex — па-за + clavis — ключ) — частка тэрыторыі дзяржавы, якая ня мае агульных межаў з асноўнай ягонай часткай і аточаная чужой тэрыторыяй. Прыклад экскляву на тэрыторыі Беларусі — вёскі Санькова-Мядзьвежжа, якія адміністрацыйна адносяцца да Бранскае вобласьці Расеі. Экскляў на тэрыторыі СНД - Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка, якая ўваходзіць у склад Азэрбайджану; яе атачаюць Армэнія, Іран ды Турэччына.

Экскляў, які мае выхад да мора, называецца напаўэксклявам. Напрыклад, Аляска (ЗША), Сэута ды Мэлілья (Гішпанія), а таксама сяло Дубкі (Пскоўская вобласьць) на мысе, які выступае ў Пскоўскае возера, якое абасобленае ад Пскоўскае вобласьці Расеі тэрыторыяй Эстоніі [1].

Пашыранае разуменьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часам паняткі анкляву ды экскляву пашыраюць на іншыя тэрытарыяльныя ўтварэньні — напрыклад, на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў складзе дзяржавы. Так, ва Ўкраіне места Славуціч з навакольнымі тэрыторыямі належыць да Кіеўскае вобласьці, хаця з усіх бакоў аточана тэрыторыяй Чарнігаўскае вобласьці; такім чынам, кажуць, што Славуціч — экскляў Кіеўскае вобласьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Анкляўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў