Натал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Натал
парт. Natal
Натал
Brasão de Natal.png Bandeira-natal.png
Герб Наталу Сьцяг Наталу
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандэ-ду-Норт
Плошча: 170,298 км²
Вышыня: 30 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 950 820 чал.
шчыльнасьць: 5583,27 чал./км²
Часавы пас: UTC-3
летні час: UTC-2
Геаграфічныя каардынаты: 05°47′ пд. ш. 35°12′ з. д. / 5.783° пд. ш. 35.2° з. д. / -5.783; -35.2Каардынаты: 05°47′ пд. ш. 35°12′ з. д. / 5.783° пд. ш. 35.2° з. д. / -5.783; -35.2
Натал на мапе Бразыліі
Натал
Натал
Натал
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.natal.rn.gov.br/

Натал (па-партугальску: Natal) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар і самы буйны горад штату Рыю-Грандэ-ду-Норт, месьціцца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну. Натал, паводле статыстыкі арганізацыі IPEA зьяўляецца самым бясьпечным адміністрацыйным цэнтрам краіны[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 20 мілях на поўнач ад Наталу месьціцца самая бліжэйшая кропка з Лацінскай Амэрыкі да Эўропы, якую ўпершыню наведалі эўрапейскія маракі ў 1501 годзе, то бок партугальская экспэдыцыя пад кіраўніцтвам Амэрыга Вэспуччы. На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў пасля гэтага, ніякіх сталых эўрапейскіх паселішчаў ня было ў гэтай вобласьці, населенай племянем партыгуар.

У 1597 годзе пасьля некалькіх гадоў рэгулярна наладжаных сувязяў францускіх піратаў, ачоленых Жакам Рыфо, з карэнным насельніцтвам. Партугальскі генэрал-губэрнатар Бразыліі, Франсышку ды Соўза, выгнаў французааў з гэтага месца. 25 сьнежня 1599 году Натал быў заснаваны як вёска ля форту. Форт, горад і прылеглыя раёны былі занятыя нідэрляндзкімі сіламі з 1633 па 1654 гады й вобласьць была вядомая як Нідэрляндзкая Бразылія.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна са зьвесткамі на ліпень 2012 году ў горадзе налічваецца 950 820 чалавек, якія пражываюць у горадзе, і 1 363 547 чалавек пражываюць у раёне сталічнай акругі.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]