Панос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Панос (дыярэя; па-грэцку: δια + ρέω — праз + цекчы) — абязводжваньне(en) і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненьне(en). Вядзе да зьнясіленьня і анэміі(be). Уяўляе сьмяротную пагрозу праз парушэньне водна-салявога абмену і водна-электралiтнага(be) балянсу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нэрвовай сыстэмы.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьне хваробы прадухіляюць праз мыцьцё рук перад ядой і пасьля наведваньня прыбiральнi, ужыцьцё толькi гатаванай і бутыляванай пiтной вады замест вады з крана, мыцьцё садавiны i гароднiны, пазьбяганьне прыёму сапсаванай ежы, ужыцьцё толькі зваранай і ачышчанай ежы.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробу выклікае заражэньне кішэчніка бактэрыяй і вiрусам, дысбактэрыёз(en), брудныя рукi пасьля наведваньня прыбiральнi і перад прыгатаваньнем ежы, ужыцьцё пераважна грубай расьлiннай ежы, харчовая алергiя, атручаньне, нэўроз, хваляваньне і страх.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненьне, боль у жываце, мэтэарызм, млоснасьць(en) і ванiты[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паноссховішча мультымэдыйных матэрыялаў