Паўночны востраў (Новая Зэляндыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўночны востраў

Паўночны востраў — адзін з двух галоўных астравоў Новай Зэляндыі, аддзелены ад Паўднёвага вострава пралівам Кука шырынёй 35 кілямэтраў. На Паўночным востраве пражывае большая частка насельніцтва Новай Зэляндыі, тут жа знаходзіцца самы буйны горад краіны — Оклэнд (1,3 мільёну жыхароў) і сталіца Вэлінгтан (300 000 жыхароў). Плошча вострава складае 114 597 км². На востраве шмат актыўных вулканаў і гейзэраў. Самым высокай гарой зьяўляецца вулькан Руапэху (вышыня 2794 мэтры).