Паўночны палярны круг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Паўночны паля́рны круг — адна зь пяці галоўных паралеляў, пазначаных на мапе Зямлі.

Паўночны палярны круг знаходзіцца ў 66°33′44″[1] (66.5622°) на поўнач ад экватару. Вобласьць на поўнач ад паўночнага палярнага кругу завецца Арктыкай, на поўдзень ад яго знаходзіцца паўночны пояс умеранага клімату. Аналягічная паралель у паўднёвым паўшар'і завецца Паўднёвы палярны круг. Вобласьць паўднёвей яе завецца Антарктыкай.

Паўночны палярны круг пазначае паўднёвую мяжу вобласьці палярнага дня. У любым месцы на поўнач ад яго Сонца відаць па-над гарызонтам на працягу 24 гадзінаў прынамсі адзін раз на год, а некалькі паўночней ёсьць месцы, дзе, прынамсі адзін раз на год, яго не відаць над гарызонтам на працягу 24 гадзінаў. На шыраце палярнага круга гэтыя падзеі, адбываюцца роўна па адным разе ў год[2], у чэрвені й сьнежні ў дні сонцастаянньяў. Яшчэ паўночней гэтыя падзеі працягваюцца даўжэй, напрыклад, на шыраце Мурманску Палярная Ноч працягваецца 40 сутак (Палярны Дзень — 61). Таксама гэтыя зьявы адбываюцца і ў вобласцьі Паўднёвага палярнага кругу.

З прычыны суворага характару клімату Арктыкі толькі невялікая колькасьць людзей жыве за палярным кругам. Тры найбуйнейшых гарады, разьмешчаных за Паўночным палярным кругам, знаходзяцца ў Расеі: Мурманск (325 000 жыхароў), Нарыльск (205 000 жыхароў) і Варкута (85 000 жыхароў). Чацьвертым паводле колькасьці жыхароў зьяўляецца нарвэскі горад Тромсё (насельніцтва складае 62 000 жыхароў).

Краіны, празь якія праходзіць Паўночны палярны круг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночны палярны круг (чырвоная лінія) на карце Зямлі

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дрэйф тропікаў(гішп.)
  2. ^ Дакладней, існуе паласа, шырынёй ≈59267 м, у якой Сонца ўзімку апускаецца за гарызонт не да канца.