Варкута
| Варкута | |||||
| рас. Воркута, комі-зыр. Вöркута | |||||
Варкута, будынак ААТ «Воркутауголь» |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1936 (заснаваньне) | ||||
| Былыя назвы: | Руднік | ||||
| Рэспубліка: | Комі | ||||
| Меская акруга: | Варкуцінская | ||||
| Насельніцтва • этнічны склад: |
70 500[1] (2010) расейцы, комі-зыране |
||||
| Тэлефонны код: | +7 82151 | ||||
| Паштовы індэкс: | 169900 | ||||
| Аўтамабільны код: | 11, 111 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 67°30′ пн. ш. 64°02′ у. д. / 67.5° пн. ш. 64.033° у. д.Каардынаты: 67°30′ пн. ш. 64°02′ у. д. / 67.5° пн. ш. 64.033° у. д. | ||||
|
Варкута на мапе Расеі
Варкута
|
|||||
Варкута́ (рас. Воркута, комі-зыр. Вöркута) — горад у мескай акрузе Варкута рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам акругі. Разьмешчаны за Паўночным палярным кругам на берагох ракі Варкута. Буйныя аўтамаґістралі, што зьвязвалі б горад з цэнтральнай Расеяй, адсутнічаюць. Паўночнай чыгункай Варкута зьвязаная з астатнімі гарадамі рэспублікі.
Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 904 км.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Працоўны пасёлак Ру́днік на месцы Варкуты быў заснаваны ў пачатку 1930-ых гадоў геаляґічнай экспэдыцыяй. Пасёлак знаходзіўся ў Большазямельскай тундры ў раёне выведаных запасаў вуглю. У 1943 годзе пасёлак атрымаў статус гораду, а напрыканцы 1970-ых колькасьць жыхароў пераўзышла 100 000 чалавек.
Пасьля распаду СССР назіраецца вялікае зьмяншэньне колькасьці жыхароў гораду, што зьвязана з агульным заняпадам вугальнае прамысловасьці, якая зьяўляецца местаўтваральнай галінай прамысловасьці Варкуты. Шырока вядомы пікет варкуцінскіх шахтараў, якія прыязджалі мітынґаваць у Маскву.
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
Горад знаходзіцца на берагох ракі Варкута. Варкута знаходзіцца на 150 км на поўнач ад Паўночнага палярнага кругу. Да сталіцы рэспублікі — 904 км. Горад падпарадкоўваецца маскоўскаму часу (GMT +4).
Клімат субарктычны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня дасягае амаль -20 °C, сярэдняя тэмпэратура ў ліпені — 13,1 °C. Працягласьць зімы складае прыкладна 8 месяцаў, замаразкі магчымыя нават улетку. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра — -5,3 °C.
Рэпрэсійныя органы ў Варкуце [рэдагаваць]
Сярод жыхароў колішняга Савецкага Саюзу Варкута вядомая як сынонім месца ляґернага пакараньня, у якіх дасылалі асоб, што зазналі на сабе наступствы сталінскіх рэпрэсіяў.
З 1930-ых па 1950-ыя гады ў Варкуце дзейнічаў Ухтпечляг (пасьля 1938 — Варкутляг), які зьяўляўся найбуйнешай часткай сыстэмы ГУЛАГ. У пэрыяд свайго росквіту у Варкутлягу знаходзілася прыкладна 73 000 чалавек[2].
Пасьля ліквідацыі ГУЛАГу Варкута заставалася месцам канцэнтрацыі выпраўленчых установаў да 1980-ых гадоў.
Этымалёґія назвы [рэдагаваць]
Назва Воркута перакладаецца зь ненецкае мовы прыкладна як «Мядзьведжае месца».
Ґалерэя [рэдагаваць]
Спасылкі [рэдагаваць]
- Информационный портал администрации муниципального образования городского округа «Воркута»(рас.), (анг.)
- Воркута, район Рудник. Urban3P project(рас.)
- Воркута там, где Воркутинцы.RU(рас.)
- Воркутинский горсовет: краткая справка(рас.)
- Надвор'е. Варкута Chenge name city weather forecast
Крыніцы [рэдагаваць]
|
||||||||||||||||