Тувэ Янсан
Тувэ Марыка Янсан (па-швэдзку: Tove Marika Jansson; 9 жніўня 1914 — 27 чэрвеня 2001) — фінская швэдзкамоўная пісьменьніца й мастачка. Сусьветная вядомасьць напаткала яе дзякуючы сэрыі аповесьцяў пра Мумітроля.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзілася ў Хэльсынкі ў творчай сям’і. Мела двух братоў - Пэра Улафа і Ларса. Бацька Віктар Янсан быў скульптарам, а маці Сіґнэ Хамарcтэн-Янсан - мастаком-ґрафікам, яна працавала ілюстратарам у антыфашысцкім часопісе «GARM». Сваю творчую кар’еру Тувэ пачала яшчэ падлеткам, дапамагаючы маці, а крыху пазьней ужо самастойна малявала коміксы.
Ужо стаўшы дарослай, Тувэ рабіла ілюстрацыі для фінскіх выданьняў Толкіна й Льюіса Кэрала. А ў 1945 годзе Янсан друкуе сваю першую кнігу, дзіцячую аповесьць «Småtrollen och den stora översvämningen» («Маленькія тролі й вялікая паводка»), у якой упершыню зьяўляецца сям’я мумітроляў. Праз год выходзіць наступная кніга сэрыі - «Kometjakten» («Пагоня за камэтай»). У 1952 Янсан атрымлiвае ўзнагароду «Stockholm Award» за найлепшыя дзiцячыя кнiгi. У 1966 годзе стала ўладаркай Мiжнароднага мэдаля Ганса Хрысьцiяна Андэрсэна. Праз два гады, у 1968 годзе, Тувэ Янсан друкуе першую дарослую кнiгу, аўтабiяграфiю «Bildhuggarens dotter» («Дачка скульптара»). У 1998 годзе выходзiць яе апошняя кнiга «Meddelande. Noveller i urval 1971—1997» («Паведамленьні: выбраныя апавяданьні 1971—1997»). 27 чэрвеня 2001 году Тувэ Марыка Янсан памiрае.
Кнiгi [рэдагаваць]
Мумікнігі [рэдагаваць]
- «Småtrollen och den stora översvämningen» (1945, «Маленькія тролі й вялікая паводка») — выдадзеная па-беларуску ў 2010 годзе
- «Kometjakten» (1946, «Пагоня за камэтай»), выйшла ў новай рэдакцыі ў 1968 годзе пад назвай «Kometen kommer» («Камета ляціць») — выдадзеная па-беларуску пад назвай «Камета над далінай мумітроляў» у 2011 годзе
- «Trollkarlens hatt» (1948, «Чарадзееў капялюш») — выдадзеная па-беларуску пад назвай «Капялюш Чарадзея» ў 2011 годзе
- «Muminpappans Bravader» (1950, «Бравады Мумітаты») — выйшла ў новай рэдакцыі ў 1968 годзе пад назвай «Muminspappans memoarer» («Мэмуары Мумітаты»)
- «Farlig midsommar» (1954, «Небясьпечнае лета»)
- «Trollvinter» (1957, «Чарадзейная зіма»)
- «Det osynliga barnet» (1962, «Нябачнае дзіцё»)
- «Pappan och havet» (1965, «Тата ды мора»)
- «Sent i november» (1970, «Напрыканцы лістапада»)
Iншыя кнігі [рэдагаваць]
- «Sara och Pelle och neckens bläckfiskar» (1933, «Сара, Пэле й васьміногі Вадзяніка») — пад псэўданімам Вера Хаій (Vera Haij)
- «Bildhuggares dotter» (1968, «Дачка скульптара») — аўтабіяґрафічнае апавяданьне
- «Lyssnerskan» (1971, «Слухачка») — апавяданьні
- «Sommarboken» (1972, «Кніга лета»)
- «Solstaden» (1974, «Горад сонца»)
- «Dockskåpet och andra berättelser» (1978, «Лялечная шафа і іншыя гісторыі») — апавяданьні
- «Den ärliga bedragaren» (1982, «Шчыры падманшчык»)
- «Stenåkern» (1984, «Каменнае поле»)
- «Resa med lätt bagage» (1987, «Падарожжа без багажу») — апавяданьні
- «Rent spel» (1989, «Чыстая гульня»)
- «Brev från Klara» (1990, «Лісты ад Клары»)
- «Anteckningar från en ö» (1993, «Нататкі з выспы») — аўтабіяґрафія; ілюстраваная Туўлікі Піеціля
Асабiстае жыцьцё [рэдагаваць]
Тувэ Янсан ніколі ня мела дзяцей, не была замужам, хаця была заручаная зь фінскім журналістам Ато Віртанэнам. З 1955 году жыла зь сяброўкай Туўлікі Піеціля (Tuulikki Pietilä).