Уладзімер Мулявін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Уладзімер Мулявін
Поўнае імя Уладзімер Георгіевіч Мулявін
Дата нараджэньня 12 студзеня 1941
Мейсца нараджэньня Сьвярдлоўск
Дата сьмерці 26 студзеня 2003
Мейсца сьмерці Масква
Гады {{{Гады}}}
Краіна Беларусь
Прафэсіі {{{Прафэсіі}}}
Інструмэнты {{{Інструмэнты}}}
Жанры {{{Жанры}}}
Псэўданімы {{{Псэўданімы}}}
Гурты Песьняры
Супрацоўніцтва {{{Супрацоўніцтва}}}
Лэйблы {{{Лэйблы}}}
{{{Сайт}}}

Уладзі́мер Гео́ргіевіч Муля́він (нарадзіўся 12 студзеня 1941 году ў Сьвярдлоўску, памёр 26 студзеня 2003 году ў Маскве) — народны артыст СССР і Беларусі, музыка, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры».

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся 12 студзеня 1941 году ў Сьвярдлоўску. Бацька — працоўны завода «Уралмаш». У дзіцячым узросьце пачаў захапляцца музыкай і ў 12-ці гадовым веку пачаў граць на гітары.

У 1956 годзе — пасьля школы паступіў у Сьвярдлоўскую музычную вучэльню, на аддзяленьне струнных інструмэнтаў. Быў выключаны з вучэльні за захапленьне джазам, хутка быў прыняты назад, але кінуў вучэльню на ўласнае жаданьне. У 1959 годзе ажаніўся з Л. Крамальскай. У 19581963 гадах працаваў музыкам у розных абласных філярмоніях. У 1963 годзе быў запрошаны на працу ў Беларускую дзяржаўную філярмонію. У 19651967 гадах служыў у Савецкім войску ў навакольлі Менска. Стварыў у вайсковай частцы вакальны квартэт, прыймаў удзел у арганізацыі ансамбля Беларускай вайсковай акругі.

Пасьля сканчэньня службы ў войску вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную філярмонію, пры якой, у 1968 годзе, быў створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбаль «Лявоны». У 1970 годзе ансамбаль, мастацкім кіраўніком якога быў Уладзімер Мулявін, зьмяніў назву на «Песьняры».

За значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага эстраднага мастацтва у 2001 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны.

Загінуў у выніку траўмаў, атрыманых у аўтакатастрофе 14 траўня 2002. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску. У гонар Уладзімера Мулявіна названая вуліца ў Менску.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах