Флякі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флякі

Фля́кі (па-польску: flaki) — нацыянальная страва польскай, чэскай, баўгарскай, а таксама іншых нацыянальных кухняў.

У Польшчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Флякі (у польскай мове жаргоннае кішкі, трыбухі), нягледзячы на назву, робяцца не з самых кішок, а са страўніка каровы. Ачышчаныя й парэзаныя страўнікі гатуюцца каля паўгадзіны, а потым зьмешваюцца зь мясна-агароднінным булёнам (абавязкова павінна быць морква), да якога дадаюцца розныя прыправы (лаўровы ліст, маяран, чорны перац, ангельскае зельле й іншыя) — палякі звычайна лічаць, што флякі вострая страва. Часам (варшаўскія флякі) дадаюцца дробныя фрыкадэлькі. Звычайна дадаецца падсмажаная на патэльні мука, каб суп атрымаўся трохі гусьцейшым — але ж канчаткова флякі маюць выгляд пікантнага булёну.

Гатовыя флякі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Польшчы флякі дастаткова папулярная страва, што магчыма замовіць у шмат якіх установах грамадзкага харчаваньня. У крамах магчыма набыць паўфабрыкаты — ачышчаныя ды часткова або цалкам парэзаныя страўнікі. У харчовых крамах даступныя разнастайныя канцэнтраты флякаў. Даўно ўжо існуюць гатовыя флякі ў слоіках (шклянках). Апошнімі гадамі зьявіліся таксама флякі ў выглядзе згушчанага супа, запакаваныя ў выглядзе каўбасы (батону), або ў вакуўмных пакетах. Звычайна адзін вытворца выпускае 2—3 смакі флякаў у адным відзе апакаваньня. Дзеля самастойнай падрыхтоўкі флякаў прадаюцца таксама адмысловыя сумесі фабрычна падрыхтаваных прыправаў, што прадаюцца ў пакеціках.

У іншых краінах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Чэхіі называюцца dršťková polévka (па-чэску: дрштькова польэвка — даслоўна страўнікавы суп), што так сама папулярны, як флякі ў Польшчы. Галоўным чынам адрозьніваецца выкарыстаньнем чырвонага перцу — што ўплывае на колер ды смак стравы. Баўгарская шкембе чорба (шкэмбэ чорба) гатуецца з часныком ды малаком, а таксама з дадаткам вострага перцу. Шкембе чорба галоўным чынам гатуецца з авечых, або ялавічыных страўнікаў, але дапушчаецца таксама ўжываньне сьвінячага страўніку. Ялавічныя страўнікі выкарыстоўваюцца ў якасьці асновы страваў таксама ў іншых краінах.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Małgorzata Caprari, Kuchnia kresowa, Klub dla Ciebie, Warszawa 2007
  • Bułgaria. Pejzaż słońcem pisany, Bezdroża, Kraków 2006
  • Kuchnia czeska. Podróże kulinarne: tradycje, smaki, potrawy, Wydawnictwa Rzeczypospolitej, Warszawa 2008