Франсуа Алянд
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Франсуа Алянд | |
Франсуа Алянд, 2012 г. |
|
| Абраны прэзыдэнт Францыі | |
|---|---|
| Папярэднік: | Нікаля Сарказі |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 12 жніўня 1954 (58 гадоў) г. Руан, Францыя |
| Нацыянальнасьць: | француз |
| Партыя: | Сацыялістычная партыя Францыі |
Франсуа Алянд (па-француску: François Hollande) — францускі палітык (сацыяліст). Па рэзультатах выбараў 6 траўня 2012 году быў абраны 24–м прэзыдэнтам Францускай рэспублікі. Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі (1988-1993; з 1997), мэр горада Цюль (2001-2008). Прэзыдэнт генеральнага савету дэпартамэнта Карэз з 2008.
Удзельнік прэзідэнцкіх выбараў у Францыі 2012 ад Сацыялістычнай партыі. Лічыўся галоўным канкурэнтам дзейнага прэзыдэнта Нікаля Сарказі. У першым туры атрымаў 28,63% галасоў, заняўшы першае месца і прайшоўшы ў другі тур з Сарказі. Атрымаў перамогу над Сарказі ў другім туры, стаўшы такім чынам 24-м прэзідэнтам Францыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Франсуа Алянд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |