Фрыда Кало

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Фрыда Кало
Block Kahlo Rivera 1932.jpg
Фрыда Кало (1932 год)
Імя пры нараджэньні: Magdalena Carmen Frida Kahlo y Calderón
Нарадзіўся: 6 ліпеня 1907
Сьцяг Мэксыкі Коякан, Мэксыка
Памёр: 13 ліпеня 1954
Сьцяг Мэксыкі Коякан, Мэксыка
Нацыянальнасьць: Сьцяг Мэксыкі мэксыканка
Заняткі: жывапіс, малюнак
Плынь: сымбалізмам, рэалізму


Фрыда Кало́ (па-гішпанску: Frieda Kahlo, нар. 6 ліпеня 1907 года – пам. 13 ліпеня 1954 года) — мэксыканская мастачка, жонка Дыега Рывэры.

[рэдагаваць] Біяграфія

Фрыда Кало нарадзілася ў горадзе Коякан, недалёка ад Мэхіка. Бацька быў мастаком і фатографам, маці – хатняй гаспадыняй. Акрамя Фрыды ў сям'і было яшчэ пяць сясьцёр. Фрыда разьвівалася дзякуючы амаль выключна бацьку Гільерма, маці была вельмі рэлігійнай асобай і часта спрачалася з дачкой.

У дзяцінстве хварэла поліяміэлітам, з-за чаго ў яе на ўсё жыцьцё засталіся крыху дэфармаваныя ногі. Да канца жыцьця яна насіла доўгія юбкі, каб схаваць гэты недахоп.

У 18 гадоў, Кало трапіла ў сур'ёзную аварыю, якая паўплывала на ўсё яе жыцьцё. Пасьля аварыі яна некалькі месяцаў нерухома ляжала ў шпіталі і пачала маляваць. Фрыда адмовілася ад кар'еры ўрача і занялася маляваньнем.

У 1928 годзе яна стала сябрам Мэксыканскай Камуністычнай партыі.

Яе працы, часта шакіруючыя, адлюстроўваюць боль і складанае жыцьцё жанчынаў. Значная частка партрэтаў, створаных Кало (55 з 143), зьяўляюцца аўтапартрэтамі, яны поўныя сымбалізмам, які часта базіруецца на асаблівасьцях анатоміі. Ва ўсіх працах адчуваецца значны ўплыў мэксыканскай культуры, які прадстаўлены ў яркіх колерах, з даданьнем сумесі рэалізму і сымбалізму.

Яе працы хутка заінтарэсавалі мастака Дыега Рывэру. Ён стаў партнэрам і мужам Фрыды ў 1929 годзе (праз некаторы час яны разьвяліся, а потым зноў ажаніліся). У 1930 годзе ў Фрыды здарыўся выкідыш. У наступным годзе, яна пазнаёмілася з доктарам Леа Элаэсарам, які стаў яе сябрам. Стан здароў'я Кало стаў пагаршацца. У 1932 годзе, яна, разам з мужам пераехала ў Дэтройт. У гэты час памерла яе маці, а ў самой Фрыды адбыўся чарговы выкідыш. Па ўплывам гэтых здарэньняў Кало малюе карціну для Шпіталю Генры Форда. Муж Фрыды, у гэты час меў раман зь яе сястрой.

У 1937 годзе, Фрыда Кало прымала ў сваім доме Ільва Троцкага з жонкай, зь якім ў Кало быў раман. У 1940 годзе Троцкі быў забіты. У 1938 годзе Кало мае сваю першую выставу ў Нью Ёрку, якая прайшла вельмі пасьпяхова. У гэты час Фрыда мела блізкія адносіны з фатографам Нікаласам Мюрэем. Наступная выстава ў Парыжы прайшла так сама з вялікім посьпехам, адну яе картыну нават набыў Луўр. Некаторы час Кало цікавілася сюрэалізмам, але хутка расчаравалася.

Бацька Фрыды памёр ад сардэчнага прыступу ў 1941 годзе. У 1950 годзе Кало мела сем апэрацыяў на пазваночніку, які яна пашкодзіла яшчэ ў маладосьці. Агулам яна правяла ў шпіталі дзевяць месяцаў. Пасьля гэтага Фрыда магла рухацца толькі з дапамогай інваліднага крэсла, яна прымала моцныя супрацьболевыя сродкі, што паўплывала на яе творчасьць.

Яе творчасьць, арыентаваная на жаночую тэматыку, стала сымбалем фэміністычнага руху ў апошнія гады ХХ стагодзьдзя.

Памёрла Фрыда Кало, хутчэй за ўсё, з-за самагубства, 13 ліпеня 1954 году. Яе прах зьмешчаны ў урну, знаходзіцца ў яе былым доме La Casa Azul(Блакітны дом) у Коякане. Сам дом зараз зьяўляецца музэем.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Фрыда Калосховішча мультымэдыйных матэрыялаў