Фрыда Калё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фрыда Калё
Фрыда Калё (1932 год)
Фрыда Калё (1932 год)
Імя пры нараджэньні: Magdalena Carmen Frida Kahlo y Calderón
Нарадзіўся: 6 ліпеня 1907
Коякан, Мэксыка
Памёр: 13 ліпеня 1954
Коякан, Мэксыка
Нацыянальнасьць: мэксыканка
Грамадзянства: Мэксыка
Заняткі: жывапіс, малюнак
Плынь: сымбалізм, рэалізм

Фрыда Калё́ (па-гішпанску: Frieda Kahlo; 6 ліпеня 1907 — 13 ліпеня 1954) — мэксыканская мастачка, жонка Дыега Рывэры.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрыда Калё нарадзілася ў горадзе Коякан, недалёка ад Мэхіка. Бацька быў мастаком і фатографам, маці — хатняй гаспадыняй. Акрамя Фрыды ў сям’і было яшчэ пяць сясьцёр. Фрыда разьвівалася дзякуючы амаль выключна бацьку Гільерма, маці была вельмі рэлігійнай асобай і часта спрачалася з дачкой.

У дзяцінстве хварэла поліяміэлітам, з-за чаго ў яе на ўсё жыцьцё засталіся крыху дэфармаваныя ногі. Да канца жыцьця яна насіла доўгія юбкі, каб схаваць гэты недахоп.

У 18 гадоў, Калё трапіла ў сур’ёзную аварыю, якая паўплывала на ўсё яе жыцьцё. Пасьля аварыі яна некалькі месяцаў нерухома ляжала ў шпіталі і пачала маляваць. Фрыда адмовілася ад кар’еры ўрача і занялася маляваньнем.

У 1928 годзе яна стала сябрам Мэксыканскай Камуністычнай партыі.

Яе працы, часта шакуючыя, адлюстроўваюць боль і складанае жыцьцё жанчынаў. Значная частка партрэтаў, створаных Калё (55 з 143), зьяўляюцца аўтапартрэтамі, яны поўныя сымбалізмам, які часта базуецца на асаблівасьцях анатоміі. Ва ўсіх працах адчуваецца значны ўплыў мэксыканскай культуры, які прадстаўлены ў яркіх колерах, з даданьнем сумесі рэалізму і сымбалізму.

Яе працы хутка заінтарэсавалі мастака Дыега Рывэру. Ён стаў партнэрам і мужам Фрыды ў 1929 годзе (празь некаторы час яны разьвяліся, а потым зноў ажаніліся). У 1930 годзе ў Фрыды здарыўся выкідыш. У наступным годзе, яна пазнаёмілася з доктарам Леа Элаэсарам, які стаў яе сябрам. Стан здароўя Калё стаў пагаршацца. У 1932 годзе, яна, разам з мужам пераехала ў Дэтройт. У гэты час памерла яе маці, а ў самой Фрыды адбыўся чарговы выкідыш. Пад уплывам гэтых здарэньняў Калё малюе карціну для Шпіталю Генры Форда. Муж Фрыды, у гэты час меў раман зь яе сястрой.

У 1937 годзе, Фрыда Калё прымала ў сваім доме Ільва Троцкага з жонкай, зь якім ў Калё быў раман. У 1940 годзе Троцкі быў забіты. У 1938 годзе Калё мае сваю першую выставу ў Нью-Ёрку, якая прайшла вельмі пасьпяхова. У гэты час Фрыда мела блізкія адносіны з фатографам Нікаласам Мюрэем. Наступная выстава ў Парыжы прайшла таксама зь вялікім посьпехам, адну яе картыну нават набыў Люўр. Некаторы час Калё цікавілася сюррэалізмам, але хутка расчаравалася.

Бацька Фрыды памёр ад сардэчнага прыступу ў 1941 годзе. У 1950 годзе Калё мела сем апэрацыяў на пазваночніку, які яна пашкодзіла яшчэ ў маладосьці. Агулам яна правяла ў шпіталі дзевяць месяцаў. Пасьля гэтага Фрыда магла рухацца толькі з дапамогай інваліднага крэсла, яна прымала моцныя супрацьболевыя сродкі, што паўплывала на яе творчасьць.

Яе творчасьць, арыентаваная на жаночую тэматыку, стала сымбалем фэміністычнага руху ў апошнія гады ХХ стагодзьдзя.

Памёрла Фрыда Калё, хутчэй за ўсё, з-за самагубства, 13 ліпеня 1954 году. Яе прах зьмешчаны ў урну, знаходзіцца ў яе былым доме La Casa Azul (Блакітны дом) у Коякане. Сам дом цяпер зьяўляецца музэем.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У працах Фрыды Калё вельмі моцна ўплыў народнага мэксыканскага мастацтва, культуры дакалюмбавых цывілізацый Амэрыкі. Яе творчасьць насычаная знакамі і фэтышамі. Аднак у ім прыкметна і ўплыў эўрапейскага жывапісу — у раньніх працах выразна выявілася захопленасьць Фрыды, напрыклад, Батычэльлі. Адмыслоўцы лічаць, што 1940-я — гэта эпоха росквіту мастачкі, час яе самых цікавых і сьпелых працаў.

Выставы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003 выстава працаў Фрыды Калё і яе фатаздымкаў прайшла ў Маскве. Карціна «Карані» выстаўлялася ў 2005 годзе ў лёнданскай галерэі «Tate», а пэрсанальная выстава Калё ў гэтым музэі стала адной з самых удалых у гісторыі галерэі — яе наведалі каля 370 тысяч чалавек.

Кошт карцінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 2006 году аўтапартрэт Фрыды «Карані» («Raices») ацэнены экспэртамі Sotheby’s у 7 мільёнаў даляраў (першапачатковая адзнака на аўкцыёне — 4 млн фунтаў стэрлінгаў). Карціна была напісаная мастачкай алеем па аркушы мэталу ў 1943 годзе (пасьля паўторнага шлюбу з Дыега Рывэрам). Рэкордам кошту карцінаў Калё застаецца яшчэ адзін аўтапартрэт 1929 году, прададзены ў 2000 годзе за 4,9 млн даляраў (пры першапачатковай ацэнцы — 3—3,8 млн).

Дом-музэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом у Каёакане быў пабудаваны за тры гады да нараджэньня Фрыды на маленькім клачку зямлі. Тоўстыя сьцены вонкавага фасаду, плоскі дах, адзін жылы паверх, пляніроўка, пры якой пакоі заўсёды заставаліся прахалоднымі і ўсё адчыняліся ва ўнутраны двор, — амаль узор дому ў каланіяльным стылі. Ён стаяў усяго толькі ў некалькіх кварталах ад цэнтральнага гарадзкога пляца. Звонку хата на куце вуліцы Лёндрэс і вуліцы Альендэ выглядаў сапраўды гэтак жа, як і іншыя ў Каёакане, старым жылым раёне на паўднёвым захадзе прыгарада Мэхіка. На працягу 30 гадоў аблічча дому не зьмянялася. Але Дыега і Фрыда зрабілі яго такім, якім ведаем яго мы: дом у пераважным сінім колеры з прыбранымі высокімі вокнамі, упрыгожаны ў традыцыйным індзейскім стылі, хата поўны жарсьці.

Уваход у дом ахоўваюць два гіганцкіх Юды, іх постаці дваццаці футаў вышынёй, з папье-машэ, робяць жэсты, быццам запрашаючы адзін аднаго да гутаркі. Усярэдзіне палітраў і пэндзлі Фрыды ляжаць на працоўным стале так, быццам яна толькі што іх там пакінула. У ложка Дыега Рывэры ляжыць капялюш, яго працоўны халат і каштуюць велізарныя чаравікі. У вялікай кутняй спальні разьмешчаная шкляная вітрына. Над ёю напісана: «Тут 7 ліпеня 1910 году нарадзілася Фрыда Калё». Надпіс зьявілася праз чатыры гады пасьля сьмерці мастачкі, калі яе дом стаў музэем. Нажаль, надпіс недакладны. Як паказвае сьведчаньне аб нараджэньні Фрыды, нарадзілася яна 6 ліпеня 1907 году. Але абраўшы нешта значнейшае, чым нікчэмныя факты, яна вырашыла, што нарадзілася не ў 1907 годзе, а 1910, у год пачатку Мэксыканскай рэвалюцыі. Паколькі ў гады рэвалюцыйнага дзесяцігодзьдзя яна была дзіцем і жыла сярод хаосу і залітых крывёй вуліц Мэхіка, то вырашыла, што нарадзілася разам з гэтай рэвалюцыяй.

Ярка-блакітныя і чырвоныя сьцены панадворка ўпрыгожвае яшчэ адзін надпіс: «Фрыда і Дыега жылі ў гэтай хаце з 1924 па 1954 гады». Яна адлюстроўвае сэнтымэнтальнае, ідэальнае стаўленьне да шлюбу, што зноў расходзіцца з рэальнасьцю. Да паездкі Дыега і Фрыды ў ЗША, дзе яны правялі 4 гады (да 1934 году), у гэтым доме яны жылі нікчэмна мала. У 1934—1939 яны жылі ў двух хатах, пабудаваных адмыслова для іх у жылым раёне Сан-Ангэле. Затым рушылі ўсьлед доўгія пэрыяды, калі, аддаючы перавагу жыць незалежна ў студыі ў Сан-Ангэле, Дыега зусім ня жыў разам з Фрыдай, ня кажучы ўжо аб тым годзе, калі абодва Рывэра разьяжджаліся, разводзіліся і зноў пабіраліся шлюбам. Абодва надпісы падмалявалі рэчаіснасьць. Як і сам музэй, яны — частка легенды аб Фрыдзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фрыда Калёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў