Эдмунд Гілары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з Эдмунд Хілары)
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Эдмунд Гілары

Эдмунд Гілары (па-ангельску: Sir Edmund Percival Hillary, 20 ліпеня 191911 студзеня 2008) — новазэляндзкі дасьледчык і альпініст, які першым забраўся на Эвэрэст (29 траўня 1953) разам з Тенсінгам Наргэем. Ганаровы грамадзянін Нэпала. Кавалер Ордэну Брытанскай Імпэрыі.

Нарадзіўся ў Аўкландзе, Новая Зэляндыя. Захапіўся скалалазаньнем яшчэ пад час вучобы ва унівэрсытэце. Удзельнічаў у Другой Сусьветнай Вайне. У 1957-1958 гадох Гілары сумесна з В. Фуксам кіраваў перасячэньнем Антарктыды. Ён таксама кіраваў шэрагам экспэдыцый у Гімалаі, Антарктыду.

Паводле BBC, здароўе Гілары сур'ёзна пагоршылася ў апошнія паўгады пасьля таго, як ён зваліўся падчас экспэдыцыі ў Нэпале. Гілары памёр 11 студзеня 2008 году ва узросьце 88 год.[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ http://www.izvestia.ru/news/news159869

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Эдмунд Гіларысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах