Эмі Ўайнгаўс
| Эмі Ўайнгаўс | |
| Дата нараджэньня | 14 верасьня 1983 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Саўтгэйт, Лёндан, Ангельшчына |
| Дата сьмерці | 23 ліпеня 2011 |
| Месца сьмерці | Лёндан, Ангельшчына |
| Гады творчасьці | 2003—2011 |
| Прафэсіі | аўтарка, сьпявачка |
| Жанры | соўл, вакальны джаз, r&b, ду-вуп |
| Лэйблы | Island, Republic |
| AmyWinehouse.co.uk | |
Эмі Джэйд Ўайнгаўс (па-ангельску: Amy Jade Winehouse; 14 верасьня 1983 — 23 ліпеня 2011) — ангельская сьпявачка, якая выконвала соўл-поп з джазавымі матывамі; двойчы ляўрэат прэміі Ivor Novello, ляўрэат прэміі «Грэмі».
Першы альбом «Frank» (2003) быў намінаваны на Mercury Prize. 14 лютага 2007 году сьпявачка атрымала Brit Award як «Лепшы брытанскі выканаўца» (Best British Female Artist). Другі альбом «Back to Black» (2006), прынёс ёй 6 намінацыяў «Грэмі» і — перамогу ў 5 катэгорыях, уключаючы «Record of the Year».
Ўайнгаўс, якая пакутвала на маніякальную дэпрэсію, абцяжараная алькагольнай і наркатычнай залежнасьцю, нярэдка стала зьяўляцца ў цэнтры скандалаў і судовых разглядаў. У канцы 2007 году бацькі мужа выступілі з заявай, у якім заклікалі фэнаў байкатаваць творчасьць Ўайнгаўс датуль, пакуль шлюбная пара не растанецца з «благімі звычкамі»[1].
Творчая дзейнасьць і стыль выканаўцы зрабілі ўплыў і на іншых сучасных музыкаў — у прыватнасьці, многія СМІ называюць сьпявачак Адэль і Дафі «наступнымі Ўайнгаўс»[2], а Lady Gaga лічыць, што дзякуючы Эмі Ўайнгаўс незвычайнай жанчыне стала прасьцей прабіцца ў шоў-бізнэс.
Зьмест |
Дыскаграфія [рэдагаваць]
Альбомы [рэдагаваць]
- Frank (2003)
- Back to Black (2006)
Самотнікі [рэдагаваць]
- «Stronger Than Me» (2003)
- «Take the Box» (2004)
- «In My Bed / You Sent Me Flying» (2004)
- «Pumps / Help Yourself» (2004)
- «Rehab» (2006)
- «You Know I’m No Good» (2007)
- «Back to Black» (2007)
- «Tears Dry on Their Own» (2007)
- «Valerie» (з Маркам Ронсанам) (2007)
- «Love Is a Losing Game» (2007)
- «B Boy Baby» (2007)
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эмі Ўайнгаўс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
- Фан-сайт сьпявачкі (анг.)
- Эмі Ўайнгаўс на MySpace (анг.)