Эт’ен Люі Малюс
| Эт’ен Люі Малюс | |
| Étienne Louis Malus | |
| Нарадзіўся | 23 ліпеня 1775 Парыж, Францыя |
|---|---|
| Памёр | 23 лютага 1812 Парыж, Францыя |
| Навуковая сфэра | оптыка |
| Месца працы | Політэхнічная школа |
| Альма-матэр | Політэхнічная школа |
| Навуковы кіраўнік | Гаспар Монж |
| Вядомы як | першаадкрывальнік закона Малюса пра інтэнсіўнасць святла, якое прайшло праз палярызатар |
Эт’ен Люі Малюс (па-француску: Étienne Louis Malus, 23 ліпеня 1775, Парыж, Францыя — 23 лютага 1812, Парыж, Францыя) — францускі інжынэр, фізык і матэматык.
Зьмест |
Ваенная кар’ера [рэдагаваць]
У 1793 годзе Малюс паступіў у Інжынэрнае вучылішча ў Мэзьеры, якое, аднак, прымушаны быў неўзабаве пакінуць; перайшоў у Політэхнічнае вучылішча, ён пад кіраўніцтвам Гаспара Монжа актыўна заняўся вывучэньнем матэматычных навук. Пасьля заканчэння вучылішча, у 1796 годзе, Малюс паступіў у дзеючую армію й прымаў удзел у экспэдыцыі Напалеона ў Эгіпет. У 1801 годзе Малюс вярнуўся ў Францыю, у 1802—1803 гадах працаваў на фортах ў Лілі, затым у іншых крэпасьцях. З 1806 па 1809 гады быў памочнікам начальніка крэпасьці Страсбург.
Навуковая праца [рэдагаваць]
Затым быў прызваны ў Парыж, дзе заняў пасаду экзамэнатара пры Політэхнічным вучылішчы. Працы яго адносяцца амаль выключна да оптыцы; першыя даследаваньні (1800—1807) па аналітычнай оптыцы не ўяўляюць цікавасьці, бо выкладзены з пункту гледжаньня ньютанавай тэорыі сьвятла. У 1808 годзе Малюс адкрыў зьяву палярызацыі сьвятла адлюстраваньнем. Адначасова з Жанам-Батыстам Біё адкрыў палярызацыю сьвятла пры пераламленьні. У 1810 годзе стварыў тэорыю падвойнага праменьняпераламленьня сьвятла ў крышталях. Адкрыў закон Малюса аб інтэнсіўнасьці сьвятла, які прайшоў праз палярызатар. Прыдумаў спосаб высвятленьня напрамку аптычнай восі крышталя.
Яго прозьвішча напісалі ў сьпісе 72 прозьвішчаў на Эйфэлевай вежы[1].
Зноскі [рэдагаваць]
- ^ La tour Eiffel Laboratoire (фр.)
Літаратура [рэдагаваць]
- Эцьен Луі Малюс // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 50