Яраслаў Гашак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Яраслаў Гашак
Jaroslav Hašek
Jaroslav Hašek.gif
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 красавіка 1883
Прага, Аўстра-Вугоршчына
Памёр 3 студзеня 1923
Ліпніцы-над-Сазаву, Чэхаславаччына
Сужэнец Q539000
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Жанр сатыра
Значныя творы «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка»
Подпіс

Я́раслаў Га́шак (па-чэску: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэскі пісьменьнік-сатырык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18 гадоў у газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадстве.

Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. У час Першай сусьветнай вайны яго накіравалі на фронт. Празь некаторы час Гашак трапляе ў Расею як палонны. Тут ён удзельнічае ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступае ў камуністычную партыю і працуе ва Ўфе падчас грамадзянскай вайны. Па сканчэньні вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.

Гашакаў помнік у Празе

Раман пра бравага салдата Швэйка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына

Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусьветнай вайны» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války, 19211923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага жаргону і праскага арго, пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.

Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швэйка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.

Сучасным перакладчыкам «Швэйка» зьяўляецца Аляксандар Мажэйка.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швэйка. Пераклад А.Мажэйкі. — Менск: Ураджай, 1998. 5000. (Сэрыя «Школьная бібліятэка»)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Яраслаў Гашаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў