Heineken

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Heineken N. V.
Тып Публічная карпарацыя з абмежаванай адказнасцю
Заснаваная 15 лютага 1864 (150 гадоў таму)
Заснавальнікі Гэрард Адрыян Гайнэкэн
Разьмяшчэньне Амстэрдам, Нідэрлянды
Ключавыя фігуры Жан-Франсуа ван Баксмэер (прэзідэнт)
Галіна піваварная
Прадукцыя піва
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg $20,49 млрд (2010 год)
Апэрацыйны прыбытак Green Arrow Up Darker.svg $709,4 млн (2010 год)[1]
Чысты прыбытак Green Arrow Up Darker.svg13 220 млн руб (2010; 4416 тыс $)
Лік супрацоўнікаў 64.252 (2011 год)
Афіцыйны сайт www.heineken.com

Heineken (па-нідэрляндзку: Heineken Brouwerijen, па-беларуску вымаўляецца Гэйнэкэн ці Гайнэкэннідэрляндская піваварная кампанія, найбуйнейшая ў краіне. Штаб-кватэра — у Амстэрдаме. Піва Heineken зьяўляецца генэральным спонсарам лігі чэмпіёнаў УЭФА.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя кампаніі бярэ пачатак 15 лютага 1864 года, калі яе заснавальнік Гэрард Адрыян Гайнэкэн купіў амстэрдамскі бровар Haystack[2].

Уласьнікі й кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны акцыянэр кампаніі — Heineken Holding N.V. (50,005 %), у якой сям’і Гайнэкэн праз кампанію L’Arche Holding S. A. прыналежыць 50,005 %. Рынкавая капіталізацыя на 7 жніўня 2006 году — каля 17,7 млрд.

Прэзыдэнт кампаніі — Жан-Франсуа ван Баксмэер.

Дзейнасць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2006 год кампаніі прыналежала 130 бровараў у больш за 65 краінах. Апроч сусьветна вядомых марак Heineken і Amstel, кампанія выпускае звыш 170 міжнародных і лякальных марак біра, сярод якіх Cruzcampo, Tiger, Zywiec, Birra Moretti, Murphy’s, Star і інш.

Агульная колькасьць пэрсаналу — звыш 64 тыс. чалавек. Са штогадовым выпускам біра ў аб’ёме 121,8 млн гэкталітраў, кампанія зьяўляецца трэцяй у сьвеце піваварнай кампаніяй пасьля Anheuser-Busch InBev і SABMiller.

Чысты прыбытак кампаніі ў 2008 году склаў €209 млн (падзеньне на 74 % у параўнаньні з папярэднім годам), а выручка дасягнула €14,319 млрд (рост на 27 %).[1]

Heineken — самы папулярны экспартны піўны брэнд кампаніі. У Эўропе самымі прадаванымі піўнымі брэндамі зьяўляюцца Heineken і Amstel, таксама кампаніі прыналежаць такія вядомыя брэнды як Edelweiss, Zipfer, Paulaner, Gosser і т. п.

У чэрвені 2007 году кампанія набыла чэшскую Krusovice Brewery у нямецкай Radeberger Gruppe, сума ўгоды не выдавалася[3].

У студзені 2010 году кампанія набыла найбуйную піваварную кампанію Мексікі Femsa, угода была ажыцьцёўлена шляхам абмену акцый, у выніку абмена на 100 % акцый Femsa акцыянэры мексіканскай кампаніі атрымалі 20% акцый Heineken. Кошт угоды ацэньваецца ў €5,3 млрд ($7,7 млрд).[4]

The Heineken Experience — былы бровар у цэнтры Амстэрдама, зь 1988 пераўтвораны ў музэй і выстаўны цэнтр

Heineken у Чэхіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках 2007 гады кампанія Heineken займала 3 месца (14 %) па аб’ёмах вытворчасьці біра ў Чэшскай Рэспубліцы з гандлёвымі маркамі Starobrno, Hostan, Krusovice, Zlatopramen, Breznak, Louny, Dacicky, Lorec, Jarosov і Pivrnec. Сумарная вытворчасьць дасягнула 3 млн гэкталітраў у год. На экспарт было адпраўлена больш траціны вырабленага.

Heineken у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 2007 гады кампанія выйшла на беларускі рынак, набыўшы кантрольны пакет акцый бабруйскай піваварнай кампаніі «Сябар», якая заняла ў 2007 годзе другое месца ў краіне па аб’ёме вытворчасьці біра. На працягу 2008 году кампанія правяла рэканструкцыю заводу[5]. У 2010 годзе "Піваварная кампанія «Сябар» была пераназвана ў «Бровар Гайнэкэн».

Набыцьцё ў траўні 2008 году кантрольнага пакэта акцый ААТ «Рэчыцпіва» дазволіла Heineken давесьці сваю дзель рынка да 24 %.

У 2011 годзе кампанія «Бровар Гайнэкэн» выйшла на першае месца ў Беларусі па аб’ёме рынка (22,5 %), абыйдучы па гэтым паказчыку шматгадовага лідэра піваварную кампанію «Крыніца» (22,2 %). Дзель рынка кампаніі «Рэчыцпіва» ў 2011 году склала ўсяго 0,5 %[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]