Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны
Saint Vincent and the Grenadines
Сьцяг Сьвятога Вінцэнта і Грэнадзінаў
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: «Pax et justitia» («Мір і справядлівасьць»)
Дзяржаўны гімн: ««St Vincent Land So Beautiful»»
Месцазнаходжаньне Сьвятога Вінцэнта і Грэнадзінаў
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Кінгстаўн
Найбуйнейшы горад Кінгстаўн
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Элізабэта ІІ
Фрэдэрык Балантайн
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
201-е месца ў сьвеце
389 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
182-е месца ў сьвеце
120 000
307/км²
СУП
 • агульны (2007)
 • на душу насельніцтва
212 месца ў сьвеце
$1,043 млрд
$9759
Валюта Усходнекарыбскі даляр (XCD)
Часавы пас
 • улетку
UTC-4 (UTC-4)
-4 (UTC-4)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
27 кастрычніка 1979
Аўтамабільны знак WV
Дамэн верхняга ўзроўню .vc
Тэлефонны код +1784
Мапа Сьвятога Вінцэнта і Грэнадзінаў
Мапа Сьвятога Вінцэнта і Грэнадзінаў

Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны (па-ангельску: Saint Vincent and the Grenadines) — выспавая краіна ў Карыбскім моры, у архіпэлягу Малых Антыльскіх выспаў. Акрамя выспы Сьвяты Вінцэнт краіна ўтрымлівае некалькі невялікіх выспаў, на поўдні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выспа Сьвяты Вінцэнт была адкрытая Хрыстафорам Калюмбам у 1498 годзе. Брытанская калянізацыя пачалася толькі ў XVII стагодзьдзі. Не на доўгі час трапіла пад кантроль Францыі, але хутка вярнулася Вялікабрытаніі. З 1804 да 1958 году была каралеўскай брытанскай калёніяй. Некаторы час уваходзіла ў склад Фэдэрацыі Заходняй Індыі, але зноў вярнулася пад брытанскі кантроль. У 1969 годзе атрымала шырокую аўтаномію, а ў 1979 годзе абвясьціла аб сваёй незалежнасьці.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны — канстытуцыйная манархія. Незалежнасьць была атрымана ў 1979 годзе. Кіраўніком краіны зьяўляецца брытанская каралева, якая кіруе праз губэрнатара. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 22 дэпутатаў (7 зь іх назначаюцца губэрнатарам, 15 выбіраюцца на агульных выбарах на пяцігадовы тэрмін). Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ер-міністрам, лідэрам перамогшай на выбарах палітычнай партыі, якога прызначае губэрнатар.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна разьмяшчаецца ў групе Наветраных выпаў, на поўдзень ад Сьвятой Люсіі, на поўнач ад Трынідада і Табага.

Плошча краіны складае 389 км², зь якіх 345 прыходзяцца на выспу Сьвяты Вінцэнт. Выспы вульканічнага паходжаньня, маюць складаную паверхню. Клімат трапічны, вільготны. Тэмпэратура вагаецца ад 24 да 28 °C. Колькасьць ападкаў ад 1500 мм на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы да 3750 мм на схілах гор у паўночнай частцы.

Паўночная частка выспы Сьвяты Вінцэнт занятая гарамі, якія ўтвораныя актыўным вульканам Суфрыер (1234 м). Гэта адзін з самых старажытных вульканаў рэгіёну, яго ўзрост складае прыкладна 60 млн гадоў. За апошнія 2 тысячы гадоў ён вывяргаўся 160 разоў. Апошнія вывяржэньні адбываліся ў 1718, 1812, 1902 і 1979 гадах. На поўдзень ад яго знаходзіцца ланцуг патухлых кратэраў вульканаў. Яго схілы пакрытыя вільготнымі трапічнымі лясамі, а шматлікія горныя рэкі і ручаі ўтвараюць складаную сыстэму рэк і азёраў.

Цэнтральная частка выспы пакрытая лясамі, яна ўтвораная невысокімі горнымі ўзвышшамі, абкужанымі ўрадлівымі далінамі.

Пляжы выспы пакрытыя чорным вульканічным пяском, за выключэньнем паўднёвай часткі выспы. Выспы архіпэлягу Грэнадзіны маюць малыя памеры. Яны таксама маюць вульканічнае паходжаньне. Гэта група малых выспачак і рыфаў, якая цягнецца на поўдзень ад Сьвятога Вінцэнта, амаль не ўзвышаецца над вадой (максымальная вышыня — 6 мэтраў). Большасьць зь іх абкружаныя каралавымі рыфамі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна дзеліцца на шэсьць раёнаў, пяць зь якіх знаходзяцца на высьпе Сьвяты Вінцэнт, а пяты аб’ядноўвае выспы Грэнадзіны.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны зьяўляюцца аднымі зь лідэраў турыстычнага бізнэсу ў рэгіёне. Таксама гэта адзін зь фінансавых цэнтраў Карыбскага мора.

Асноўная сельскагаспадарчая культура рэгіёну — бананы (37% прыбытку), таксама вырошчваецца цукровы трысьнёг, какосавыя арэхі, садавіна, тытунь, маніёк.

Прамысловасьць прадстаўлена прадпрыемствамі па вытворчасьці мэблі, адзеньня.

Асноўнымі зьнешнегандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца Вялікабрытанія і ЗША.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць насельніцтва складаюць нашчадкі рабоў вывезеных з Афрыкі ў XVIIIXIX стагодзьдзях (66%). Мулаты складаюць 19% насельніцтва, ангельцы і партугальцы складаюць каля 3,5%, індусы — 5,4%, індзейцы — 2%. Афіцыйная мова — ангельская, але распаўсюджана мясцовая мова крыёлі на аснове ангельскай і патуа — мясцовы дыялект францускай мовы.

Гарадзкое насельніцтва складае 47%, сельскае 53%.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў