Дамініка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дамініка
Commonwealth of Dominica
Садружнасьць Дамінікі
Сьцяг Дамінікі Герб Дамінікі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Après Bondie, C'est La Ter» (Пасьля Бога — Зямля)
Дзяржаўны гімн: «Isle of Beauty, Isle of Splendour»
Месцазнаходжаньне Дамінікі
Афіцыйная мова Ангельская
Сталіца Разо
Найбуйнейшы горад Разо
Форма кіраваньня Рэспубліка
Чарлз Саварын
Рузвэльт Скерыт
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
184-е месца ў сьвеце
751 км²
1,6
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
186-е месца ў сьвеце
73 543
105/км²
СУП
 • агульны (2016)
 • на душу насельніцтва
177 месца ў сьвеце
$688 млн
$9726
Валюта Усходнекарыбскі даляр (XCD)
Часавы пас
 • улетку
UTC-4 (UTC-4)
-4 (UTC-4)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
3 лістапада 1978
Аўтамабільны знак WD
Дамэн верхняга ўзроўню .dm
Тэлефонны код +1767
Мапа Дамінікі
Мапа Дамінікі

Даміні́ка (па-ангельску: Commonwealth of Dominica) – краіна ў Карыбскім моры, на высьпе з такой жа назвай, знаходзіцца ў групе Малых Антыльскіх астравоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выспа Дамініка, заселеная індзейцамі, была адкрытая 3 лістапада 1493 году Хрыстафорам Калюмбам. З 1632 году яна была калянізаваная французамі, але ў 1763 годзе перайшла да Вялікабрытаніі. З 1871 да 1940 году выспа была часткай калёніі Брытанскія Падветраныя выспы. З 1958 да 1962 году належала Фэдэрацыі Заходняй Індыі. Краіна атрымала незалежнасьць у гадавіну адкрыцьця яе Калюмбам, 3 лістапада 1978 году.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дамініка — гэта рэспубліка. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1978 годзе, пасьля атрыманьня незалежнасьці. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца парлямэнтам на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 30 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і ўраду. Прэм’ер-міністар выбіраецца сярод дэпутатаў парлямэнта.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Востраў Дамініка мае вульканічнае паходжаньне. Амаль уся паверхня выспы занятая гарамі, самай высокай зь якіх зьяўляецца Морнэ Дыяблацін (1447 м). Клімат субэкватарыяльны, вільготны, часта знаходзіцца пад узьдзеяньнем трапічных цыклёнаў. Сярэдняя тэмпэратура паветра на працягу году вагаецца ад 19 °C да 32 °C, гадавая колькасьць ападкаў складае каля 2000 мм. Расьліннасьць краіны — пераважна вільготныя экватарыяльныя лясы. Краіна мае густую рачную сетку ў выглядзе шматлікіх горных рэкаў і струменяў. Жывёльны сьвет Дамінікі прадстаўлены шматлікімі відамі птушак і зьвяроў.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел Дамінікі

Дамініка дзеліцца на 10 акругаў, назва кожнай зь якіх паходзіць ад імя сьвятых:

  • акруга сьвятога Андрэя (Saint Andrew Parish)
  • акруга сьвятога Давіда (Saint David Parish)
  • акруга сьвятога Георгія (Saint George Parish)
  • акруга сьвятога Яна (Saint John Parish)
  • акруга сьвятога Ёсіфа (Saint Joseph Parish)
  • акруга сьвятога Лукі (Saint Luke Parish)
  • акруга сьвятога Марка (Saint Mark Parish)
  • акруга сьвятога Патрыка (Saint Patrick Parish)
  • акруга сьвятога Паўла (Saint Paul Parish)
  • акруга сьвятога Пятра (Saint Peter Parish)

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дамініка — адна з самых бедных краінаў Карыбскага мора. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка, прадукцыя якой экспартуецца. Экспарт краіны складаецца з экспарту бананаў, какосавых арэхаў, копры.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большая частка насельніцтва Дамінікі — гэта нашчадкі рабоў прывезеных з Афрыкі ў XVIII стагодзьдзі. Захавалася невялікая колькасьць тубыльцаў. Каля 3000 мясцовых індзейцаў жывуць на ўсходнім узьбярэжжы выспы.

Натуральны прырост насельніцтва невялікі. Прычынай гэтага зьяўляецца той факт, што моладзь эмігруе ў ЗША, Вялікабрытанію і Канаду. Эміграцыю падштурхоўвае той факт, што ангельская мова зьяўляецца дзяржаўнай у Дамініцы. Аднак вялікая колькасьць насельніцтва ўжывае ўласны дыялект францускай мовы, які называецца patois.

Каля 80% насельніцтва гэта каталікі, астатнія 20% — пратэстанты.